Навiны
Да міжнароднага форуму мастацтваў засталося 35 дзён, але «Васільковы тур» пачнецца літаральна ў гэту суботу
11 чэрвеня ў самым цэнтры Віцебска — каля летняга амфітэтра — адкрываецца арт-аб’ект «Фестывальны каляндар», які пачне зваротны адлік да пачатку фестывалю «Славянскі базар у Віцебску». Да XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў засталося 35 дзён — сімвалічная лічба 35 будзе сёлета лейтматывам любімага многімі свята.
Распрацавана сувенірная прадукцыя XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
У цэнтры культуры «Віцебск» распрацавана сувенірная прадукцыя XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Гэта каля 40 вырабаў: пано, футболкі, гурткі, магніты, блакноты і многае іншае. Пра гэта паведамляе БелТА.
Закрыццё фестывалю, тэатральныя сустрэчы. Што сёння чакае гасцей «Славянскага базару ў Віцебску»
Урачыстае закрыццё XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе сёння ў Летнім амфітэатры. Якія яшчэ мерапрыемствы чакаюць гасцей маштабнага форуму, паведамляе БелТА.
У Ніжнім Ноўгарадзе пройдзе Міжнародны экалагічны тэлевізійны фестываль «Тэрыторыя заўтра»
IХ Міжнародны экалагічны тэлевізійны фестываль «Тэрыторыя заўтра» пройдзе ў горадзе Ніжні Ноўгарад з 3 па 6 верасня 2025 года.
Міжнародны фестываль трыятлона IRONSTAR упершыню арганізуюць у Мінску
Мінск упершыню прыме міжнародны фестываль трыятлона — спаборніцтвы IRONSTAR MINSK пройдуць у беларускай сталіцы 31 мая і 1 чэрвеня, паведамляе «Минск Новости».