Навiны
У Беларусі прайшла першая засведчаная анлайн-здзелка куплі-продажу нерухомасці
Пры якіх умовах магчыма перадача арэнднага жылля ва ўласнасць грамадзян?
У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі расказалі, пры якіх умовах магчыма перадача арэнднага жылля ва ўласнасць грамадзян, калі яны адносяцца да катэгорыі найбольш запатрабаваных пасад служачых (прафесій рабочых).
Ці здольны пажылы чалавек з дыягназам распараджацца кватэрай? Эксперты расказалі пра важныя нюансы
Здольнасць разумець значэнне сваіх дзеянняў пры афармленні дарэння, продажу або завяшчання нерухомасці напрамую звязана з псіхічным станам чалавека, аднак наяўнасць дыягназу не заўсёды азначае немагчымасць здзейсніць юрыдычна значную здзелку. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская, перадае БелТА.
Тэндэнцыі рынку жылля ў Беларусі: колькі каштуюць кватэры і якія раёны ў лідарах продажаў
Другі квартал на рынку жыллёвай нерухомасці сталіцы меў шэраг асаблівасцяў. У красавіку і чэрвені была зарэгістравана мінімальная для гэтых месяцаў за пяць гадоў колькасць здзелак — 1139 і 1085 адпаведна, а май перавысіў толькі май 2021-га — 1251 здзелка, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці. На долю здзелак з аднапакаёвымі кватэрамі прыпадала 43 % ад іх агульнай колькасці, з двухпакаёвымі і трохпакаёвымі — 34 % і 19 % здзелак.
Што змяняецца ў рэгістрацыі нерухомасці?
У правілах дзяржрэгістрацыі маёмасці — шэраг навацый. Закон «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю» ўступіў у дзеянне. Цяпер дзяржрэгістрацыя становіцца для грамадзян больш гнуткай і спрошчанай, менш бюракратызаванай і, натуральна, больш тэхналагічнай. Расказваем, што змянілася.
Хто зможа працаваць рыэлтарам?
У Беларусі скарэкціраваны суб’ектны склад асоб, якія змогуць аказваць рыэлтарскія паслугі ад імя рыэлтарскай арганізацыі. Гэта прадугледжана законам «Аб рыэлтарскай дзейнасці», які сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БелТА.
Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй», што забяспечвае комплекснае і сістэмнае ўдасканаленне адносін у гэтай сферы.