Навiны
Манастыр на пясчаным востраве
Адна са знакавых праваслаўных святынь Беларусі, Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр, рыхтуецца адзначыць 800-годдзе з часу заснавання
У Мічыгане колькасць ахвяр стральбы ў царкве мармонаў узрасла да чатырох
Прынамсі чатыры чалавекі загінулі ў выніку стральбы ў царкве мармонаў у штаце Мічыган. Пра гэта паведамляе ТАСС, спасылаючыся на паведамленне кіраўніка паліцыі горада Гранд-Бланк Уільяма Рэйні.
«Усынаўленне не церпіць мітусні». Як іканапісец Ларыса Нежбарт стала прыёмнай маці чацвярым дзецям
Першымі муж і жонка Нежбарт усынавілі двух братоў, а праз час узялі пад апеку яшчэ дзвюх сястрычак. Матушка Ларыса і айцец Сергій прызнаюцца, што з папаўненнем сямейства іх жыццё пайшло па больш складаным сцэнарыі, але яны шчаслівыя ў сваім рашэнні стаць прыёмнымі мамай і татам і гатовы дзяліцца вопытам.
Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Веніяміна з днём нараджэння
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння, паведамляе БелТА.
Мінінфарм і Беларуская Праваслаўная царква падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквой падпісалі міністр Марат Маркаў і Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі падчас распачатай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў».
У Магілёве збіраюцца аднавіць адзін са знакавых помнікаў сакральнай архітэктуры XVІ стагоддзя
Свята-Траецкая царква ў Магілёве адраджаецца не ўпершыню. Яна была спалена падчас вайны Расіі і Рэчы Паспалітай, аднавілася і ... зноў моцна пацярпела падчас вайны, на гэты раз Вялікай Айчыннай. У атэістычныя 50-я гады мінулага стагоддзя яе цалкам разбурылі. Прыкладна на тым месцы, дзе стаяла царква, пабудавалі мост. Ён атрымаў імя 21-гадовага Героя Савецкага Саюза Мікалая Яшына, які загінуў у баях за вызваленне Магілёва. Дзевяць гадоў таму каля моста нечакана адкрыліся контуры разбуранага храма.
Да 800-годдзя Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра адбудзецца трохдзённы хрэсны ход
Да 800-годдзя Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра адбудзецца трохдзённы (10-12 жніўня) хрэсны ход, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Драўляная царква XVIII стагоддзя згарэла ў Жабінкаўскім раёне
Старадаўняя драўляная царква практычна цалкам згарэла ў Жабінкаўскім раёне, паведамляецца ў Telegram-канале Брэсцкай вобласці.
Выбраны новы Папа Рымскі
Кардыналы, якія ўдзельнічаюць у канклаве, выбралі новага кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы. Пра гэта па традыцыі абвясьціў белы дым з трубы печы, устаноўленай у Сікстынскай капэле ў Ватыкане, дзе праходзіла галасаваньне, паведамляе ТАСС.
Англамоўныя СМІ назвалі трох асноўных кандыдатаў на папскі прастол
Трох кардыналаў Рымска-каталіцкай царквы англамоўныя СМІ называюць у якасці найбольш верагодных пераемнікаў Папы Рымскага Францыска, паведамляе ТАСС.