Навiны
У Магілёве падвялі вынікі пленэру «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве»
Сёння ў мастацкім музеі імя П. Масленікава ўрачыста адзначалі вынікі юбілейнага, 30-га па ўліку, міжнароднага пленэру па жывапісе «Вобраз радзімы ў выяўленчым мастацтве». На гэты раз ён быў прысвечаны Году беларускай жанчыны і ў ім прымалі ўдзел 15 мастакоў з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Казахстана, Кітая, Узбекістана. Гераінямі іх работ сталі працаўніцы, ветэраны, настаўніцы, маці, прадстаўніцы манаства. У іх ліку ветэран працы Вера Кастэнка, уладальніца двух ордэнаў «Знак Пашаны» і медаля «За працоўную доблесць» — кіраўніца, ідэолаг, чалавек вялікай душы.
Беларуская дэлегацыя на чале з Качанавай прыбыла ва Узбекістан для ўдзелу ў міжпарламенцкім форуме
Беларуская дэлегацыя на чале са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай прыбыла ва Узбекістан для ўдзелу ў міжпарламенцкім форуме «Стратэгічнае партнёрства: развіццё парламенцкага дыялога, новыя задачы і перспектывы супрацоўніцтва», які сёння пачынае работу ў Хіве, паведамляе БелТА.
Кінолаг назваў станоўчае падмацаванне найлепшым спосабам выхаваць сабаку
Самым эфектыўным і хуткім спосабам выхавання сабакі з’яўляецца так званае станоўчае падмацаванне — калі гадаванец атрымлівае пахвалу за правільнае дзеянне або выкананне каманды
Іх жыццёвы вопыт — бясцэнны для маладзейшых пакаленняў
Каля 17 % ад агульнай колькасці насельніцтва ў Мінску — а гэта больш за 300 тысяч чалавек — грамадзяне ўзросту 65+, з іх старэйшыя за 90 гадоў — 8 тысяч чалавек, ва ўзросце 100 гадоў і больш — 109 чалавек. А самаму пажылому жыхару сталіцы 108 гадоў. Такой інфармацыяй падзялілася намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Наталля КАРАВАЯ. За «сухімі» лічбамі — нашы бабулі і дзядулі, кожны з якіх заслугоўвае ўвагу і клопат. Напярэдадні свята даведаліся, што робіцца ў краіне для таго, каб старэйшае пакаленне жыло паўнавартасна і адчувала падтрымку ва ўсіх кірунках.
Кветкавы свет з фаамірану. Выстава карцін удзельніцы праекта «Яе рук справа» адкрылася ў Мінску
У гандлёвым цэнтры «Сталіца» адкрылася выстава работ мінчанкі Яўгеніі Шымчонак «Кветкавы рай». Экспазіцыя арганізавана ў ходзе праекта Беларускага саюза жанчын (БСЖ) «Яе рук справа», які раскрывае творчы патэнцыял сучасных беларусак, перадае БелТА.
Беларусь зламала ствараемы Захадам міф аб закрытасці і ізаляванасці нашай краіны — Селіверстаў
Беларусь зламала ствараемы Захадам міф аб закрытасці і ізаляванасці нашай краіны. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў на міжнароднай практычнай канферэнцыі Клуба лідараў аздараўленчага турызму ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, перадае БелТА.
Каля берагоў Казахстана адкрыты новы від бычковых рыб Каспія
Навукоўцы апісалі два раней невядомыя віды рыб з сямейства бычковых у басейне Каспійскага мора. Адзін з іх быў знойдзены даследчыкамі каля ўзбярэжжа Казахстана. Пра адкрыццё паведамляецца на сайце расійскага навуковага фонду, інфармуе TV BRICS. Расказала БелТА.
Больш за пяцьсот экспанентаў прадставяць сваю прадукцыю, тэхналогіі і магчымасці на міжнароднай выставе «ІНАПРАМ. Беларусь»