Навiны
Традыцыйныя вадохрышчанскія маразы адмяняюцца
Сёлета традыцыйныя вадохрышчанскія маразы адмяняюцца. Хоць і разгар зімы, але адзначаецца цёплае надвор’е. Сярэднясутачная тэмпература паветра на 1–5 °С перавышае кліматычную норму, а ападкі ў асноўным у выглядзе дажджу. Снежнае покрыва паступова і паўсюдна знікае, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Пры паступленні цёплага і вільготнага паветра месцамі па краіне будуць згушчацца туманы. Асобныя ўчасткі дарог будуць слізкімі, папярэдзілі ў Белгідрамеце.
Як у Год добраўпарадкавання ўключыцца Мінпрыроды
Указам Прэзідэнта 2025 год аб’яўлены ў Беларусі Годам добраўпарадкавання. Ён дае старт пяцігодцы якасці і накіраваны на аб’яднанне намаганняў дзяржавы і грамадзян ў павышэнні якасці жыцця, навядзенні парадку на зямлі і паляпшэнні экалагічнага стану. Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей МАСЛЯК расказаў аб ключавых задачах і рабоце ведамства ў рамках Года добраўпарадкавання.
Брэстчына пабагацела ганаровымі грамадзянамі
Рашэннем пазачарговай сесіі Брэсцкага абласнога Савета званне «Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці» нададзена пяці асобам. Раней гэтага звання былі ўдастоены 14 заслужаных людзей рэгіёна. Цяпер да ганаровага спіса далучыліся прозвішчы Канстанціна Сумара, Аляксандра Карпіцкага, Аляксандра Саўчыца, Сцяпана Халько і Уладзіміра Храленкі.
Надвор’е: з мінуса на плюс
На працягу бліжэйшага тыдня надвор’е будзе характарызавацца нестабільнасцю і частымі зменамі. Чакаюцца як адлігі, так і замаразкі, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Надвор’е: мароз і завіруха
Другая дэкада студзеня пачынаецца са слабых завей, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Лукашэнка прысудзіў спецпрэмію «Беларускі спартыўны Алімп» 2024 года
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 31 снежня падпісаў указ № 485 аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2024 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прысуджаны прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецпрэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 31 снежня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.