Навiны
Сяброўства пашырае «Дыпламатыя перакладу»
Газета «Літаратура і мастацтва» традыцыйна, на працягу многіх гадоў, знаёміць свайго чытача з творамі прозы і паэзіі іншых літаратур свету. Тэматычны выпуск «Дыпламатыя перакладу» стаў сапраўдным мостам творчага сяброўства беларускіх пісьменнікаў, перакладчыкаў з мастакамі слова іншых краін свету.
«Азярыцкі-Агра» — адна з самых паспяховых гаспадарак не толькі ў Мінскай вобласці, але і ў краіне
Кітабы — рукапісныя кнігі беларускіх татараў
На якой мове напісаны гэты тэкст? Можа, вы і здзівіцеся, але гэта — беларускі тэкст. Так, напісана гэта на беларускай мове. Прычым, не проста на беларускай, а на яе жывым размоўным варыянце XVI–XIX стагоддзяў. Гэта — рэальнасць культурнага феномена, вядомага як кітабы — святыя і свецкія кнігі татараў-ліпкоў.
Беларускія баскетбалісты адправіліся на турнір у Кітай
Баскетбалісты зборнай Беларусі пасля працяглага перапынку прымуць удзел у міжнародным турніры. Беларуская каманда пад кіраўніцтвам Андрэя Крываноса адправілася на спаборніцтвы ў кітайскі Інін, паведамляе БелТА.
Спрабаваў спаліць жонку і дзяцей. СК раскрыў падрабязнасці крымінальнай справы ў Івацэвіцкім раёне
Івацэвіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ўстаноўлены абставіны пагрозы забойствам і падпалу прыватнага дома. Пра гэта паведамілі ў СК.
Беларускія аграрыі намалацілі 6 млн тон збожжа
Беларускія аграрыі намалацілі 6 млн тон збожжа, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
На месцы Мінскага замчышча з'явіцца памятны знак
На Нямізе ўсталююць памятны знак на месцы Мінскага замчышча. Пра гэта 13 жніўня журналістам расказаў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Вадзім Лакіза, перадае агенцтва «Мінск-Навіны»
Паглядзелі, як пракладвае тунэль мінскага метро брутальная машына з пяшчотным імем
Алеся — для Беларусі імя знакавае: глыбока нацыянальнае, пяшчотнае і трапяткое — тут і знакаміты шлягер, і вершы класікаў літаратуры, і найстарэйшы ў краіне аднайменны жаночы часопіс (медыя выпускаецца, дарэчы, нашым Выдавецкім домам «Звязда»). Таму, даведаўшыся пра «імя» ТПМК — «Алеся», мы вырашылі: гэта знак. І спусціліся пад зямлю, каб паглядзець, як брутальная машына з пяшчотным і трапяткім жаночым імем пракладвае мінскае метро.
Як у галіне выконваюць даручэнне Прэзідэнта па вывазцы драўніны з лясных узлескаў?
Пытанне з вывазкай бураломнай драўніны застаецца на кантролі ў Мінлясгасе. Напярэдадні кіраўнік галіны Аляксандр Кулік запатрабаваў ад кіраўнікоў на месцах актывізаваць тэмпы работ, паведамілі ў ведамстве.
Камбайнер філіяла «Альшанка-Агра» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт»: Аднолькавага сцэнарыя жніва не бывае
Сёлетняя ўборачная кампанія для яго 23-я па ліку, а яшчэ да таго, каб самастойна сесці за штурвал, працаваў памочнікам у бацькі — Пятра Зябко. Таму можа сцвярджаць, што сын песціць бацькаўскую ніву і працягвае справу Пятра. З году ў год Аляксандр паказвае добрыя вынікі, выходзячы ў перадавікі абласнога ўзроўню: летась на камбайне New Holland намалаціў зерня, зернебабовых, рапсу і кукурузы болей за 12 тысяч тон.