Навiны
Суд у Мінску разгледзіць справу аб ухіленні ад выплаты падаткаў на Br2 млн
Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да ўраджэнца Брэсцкай вобласці, які абвінавачваецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры, паведамляе БелТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры горада Мінска.
У кітайскай «сталіцы шэрані» турыстычны сезон
Горад Цзылінь у аднайменнай правінцыі на паўночным усходзе Кітая вядомы як «сталіца шэрані Кітая», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Міністр інфармацыі Марат Маркаў — аб кошце падтрымкі долара Штатамі
У сваёй традыцыйнай рубрыцы #наПадумаць Марат Маркаў прывёў абагульнены агляд меркаванняў паліткрытыкаў пра тэлесерыял хронаметражом у 50 гадоў «Долар, нафта і нафтадолар». Асноўныя дзеючыя «асобы»: ЗША, Ірак, Лівія, Канада, Венесуэла, Іран і Ко.
Якія задачы перад сталічнымі праваахоўнікамі паставіў міністр унутраных спраў
Падчас пасяджэння калегіі ГУУС Мінгарвыканкама міністр унутраных спраў Іван Кубракоў даў праваахоўнікам шэраг канкрэтных даручэнняў па далейшым удасканаленні работы, паставіў задачы на наступны перыяд.
У Гродзенскай вобласці падвялі вынікі работы аграпрамысловага комплексу
Упершыню ў вобласці сабралі рэкордны ўраджай буракоў — 2 млн тон
У Калінкавічах кіроўца перавысіў хуткасць і збіў жанчыну з каляскай, суд вынес прысуд
Пракуратура Калінкавіцкага раёна падтрымала ў судзе дзяржабвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 27-гадовага мужчыны, якому інкрымінавана парушэнне ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гомельскай вобласці, перадае БелТА.
Сухое паветра ў кватэры. Што рабіць? Увільгатняць!
Працяглае знаходжанне ў памяшканні з недастатковай вільготнасцю паветра можа прывесці да адчування сухасці ў насаглотцы, рэзі ў вачах, зніжэння працаздольнасці і ўвагі, а таксама да абвастрэння хранічных захворванняў. Расказваем, як арганізаваць правільны мікраклімат дома
Што прыводзіць да раку грудзей і як яго раней распазнаць?
Рак малочнай залозы — самае распаўсюджанае анкалагічнае захворванне ў жанчын. Па ацэнках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод у свеце рэгіструецца 2,2 мільёна новых выпадкаў. У некаторых развітых краінах гэта анкапаталогія ўжо апярэдзіла па смяротнасці сардэчна-сасудзістыя захворванні. Яе каварства ў тым, што на ранніх стадыях захворванне звычайна працякае бессімптомна. Жанчына нават не падазрае, што носіць у грудзях «бомбу запаволенага дзеяння». Часцей за ўсё пухліну знаходзяць выпадкова. І, на жаль, не рэдкасць, калі да гэтага моманту працэс ужо зайшоў занадта далёка. Аднак у выпадку анкалогіі менавіта ранняя дыягностыка і своечасова пачатае лячэнне — залог захавання жыцця
і здароўя жанчыны. Як засцерагчы сябе і якія абследаванні праходзіць, расказала ўрач акушэр-гінеколаг 11-й гарадской паліклінікі Мінска Яўгенія МАСКАЛЬЧУК.
У кітайскай правінцыі Юньнань у разгары «кававае жніво»
У Мэнлянь-Дай-Лаху-Васкім аўтаномным павеце правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) ідзе актыўны збор ураджаю кавы. Фермеры імкнуцца завяршыць збор і перапрацоўку зерняў, каб паспець паставіць прадукцыю на рынак да свята Вясны, перадае «Жэньмінь «жыбаа анлайн».