Навiны
Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе грамадзянам набываць ва ўласнасць арэнднае жыллё
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 чэрвеня падпісаў Указ № 235, накіраваны на пашырэнне сацыяльна-прававых гарантый у галіне жыллёвых адносін грамадзян з прадастаўленнем ім права набыцця ва ўласнасць арэнднага жылля, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і ААЭ аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 чэрвеня падпісаў указ нумар 236, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Беспілотнікі павінны быць пад кантролем
Рыхтуецца законапраект, які прадугледжвае адміністрацыйную і крымінальную адказнасць фізічных асоб за выраб і выкарыстанне гэтых апаратаў.
Гандлёвыя сеткі і пастаўшчыкоў абавязалі забяспечваць наяўнасць у крамах агародніны ў міжсезонне
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў указ № 232 «Аб асаблівасцях пастаўкі плодаагародніннай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб», паведамляе БелТА.
Прэзідэнт падпісаў указ аб дзейнасці ў сферы гульнявога бізнесу
Указ № 226 «Аб дзейнасці ў сферы гульнявога бізнесу» накіраваны на ўпарадкаванне вядзення гульнявога бізнесу, узмацненне кантролю за ажыццяўленнем дадзенай дзейнасці, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 227 «Аб павышэнні эфектыўнасці кантрольнай (нагляднай) дзейнасці»
Неабходныя новаўвядзенні ў гэтай сферы неаднаразова разглядаліся на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. У сакавіку Аляксандру Лукашэнку прадставілі праект адпаведнага ўказа, дапрацаваны з улікам заўваг і прапаноў, выказаных на нарадзе ў маі мінулага года. Аднак Прэзідэнт адправіў дакумент на дапрацоўку. Адно з галоўных яго патрабаванняў датычылася зручнасці выкарыстання норм дакумента, змянення стылю і метадаў работы кантралюючых органаў з акцэнтам на павышэнне эфектыўнасці работы. Зацікаўленым дзяржорганам ставілася задача знайсці кампраміс, перагледзець падыходы і выдаць дакумент належнай якасці. Да гэтага пытання кіраўнік дзяржавы вяртаўся і на мінулым тыдні, падчас нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў.
У Беларусі ўдасканалены нюансы архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці
Дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на закупкі, калі працэдуры закупак пачаты да ўступлення яе ў сілу. Пастанова нумар 266 пачала дзейнічаць з 6 чэрвеня.
У Беларусі змянілі ўмовы дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве і крэдытаванні жылля
Падыходы да парадку будаўніцтва і крэдытавання жылля ўдасканалены ў краіне. Гэта прадугледжана ўказамі Прэзідэнта нумар 95 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пры жыллёвым будаўніцтве» і нумар 94 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» ад 6 сакавіка 2025 года, паведамляе БелТА.
Як будзе аплачвацца паркоўка, куды знікнуць шлагбаўмы — разбіраемся ў палажэннях новага Указа
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 мая падпісаў Указ па ўпарадкаванні работы аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак. Генеральны дырэктар ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Андрэй Зыранаў пракаменціраваў новы дакумент.
Указам Прэзідэнта ўводзіцца новы парадак работы аўтапарковак і стаянак
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 мая падпісаў указ № 218, якім уносяцца змены ва ўказ ад 3 кастрычніка 2006 года № 589 «Аб упарадкаванні работы аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак». Пра гэта паведамляе БелТА.