Навiны
Лукашэнка даручыў правесці рэвізію сваіх дырэктыў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў правесці рэвізію дырэктыў кіраўніка дзяржавы. Пра гэта паведаміла журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс, паведамляе БелТА.
У Беларусі скарэкціравана палажэнне аб парадку праходжання ваеннай службы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў указ № 233, якім карэктуецца палажэнне аб парадку праходжання вайсковай службы, зацверджанае ўказам ад 25 красавіка 2005 года № 186. Дакумент падрыхтаваны ў рамках рэалізацыі закона ад 3 красавіка 2024 года «Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі». Пра гэта паведамляе БелТА.
Лукашэнка: Аванс, які дзяржава выдзеліла беларускаму кінематографу, так і не адпрацаваны
Цытату аб тым, што кіно — найважнейшае з усіх мастацтваў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадваў неаднойчы, адзначаючы, што цалкам падзяляе меркаванне аўтара гэтых слоў. Кіраўнік дзяржавы заўсёды цікавіцца станам айчыннага кінематографа, яго праблемамі і перспектывамі. У аўторак Прэзідэнт прысвяціў гэтай тэме шырокую нараду. Разглядалі надзённыя, а недзе і балючыя пытанні ў сэрцы айчыннага кінематографа — на кінастудыі «Беларусьфільм».
Гандлёвыя сеткі і пастаўшчыкоў абавязалі забяспечваць наяўнасць у крамах агародніны ў міжсезонне
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў указ № 232 «Аб асаблівасцях пастаўкі плодаагародніннай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб», паведамляе БелТА.
Сергяенка: Здароўе нацыі — самы важны набытак грамадства і дзяржавы
У сценах вядучай кузні медыцынскіх кадраў краіны адбылася сустрэча з прафесарска-выкладчыцкім складам вышэйшай навучальнай установы, прымеркаваная да Дня медыцынскіх работнікаў. Найперш парламентарыі на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам азнаёміліся з выстаўкай навукова-адукацыйных дасягненняў БДМУ, дзейнасцю сімуляцыйнай стаматалагічнай клінікі, навучальнымі аперацыйнай і педыятрычным аддзяленнем, дзе будучыя ўрачы асвойваюць практычныя навыкі аказання медыцынскай дапамогі. Увазе дэпутатаў быў прадстаўлены і вучэбна-трэніровачны цэнтр тактычнай медыцыны, на базе якога ваеннаслужачыя з усёй краіны адпрацоўваюць дзеянні пры аказанні меддапамогі ў баявых умовах.
Што робіцца для таго, каб мабільная сувязь была якаснай у кожным населеным пункце?
Праблема даступнасці і якасці мабільнай сувязі ў кожным кутку краіны знаходзіцца на кантролі на самым высокім узроўні. У жніўні мінулага года Прэзідэнт Беларусі падпісаў адпаведны ўказ, згодна з якім сотавыя аператары ў абавязковым парадку павінны будуць накіроўваць частку прыбытку на будаўніцтва новых вышак, мадэрнізацыю дзеючых аб’ектаў і іншыя меры па развіцці сетак сотавай сувязі, што дасць магчымасць павялічыць зону пакрыцця і ўстойлівасць сігналу.
У Мар’інай Горцы ўзнагародзілі пераможцаў абласнога конкурса «Малады лідар Міншчыны»
Вось ужо 10 гадоў запар абласны конкурс «Малады лідар Міншчыны» аб’ядноўвае ініцыятыўных, смелых і таленавітых. Яго ўдзельнікі распрацоўваюць унікальныя праекты ў самых розных сферах: ад адукацыі і культуры да медыцыны, прамысловасці і навуковай дзейнасці. Карэспандэнты «Звязды» пазнаёміліся бліжэй з маладымі лідарамі і даведаліся пра іх напрацоўкі, карысныя для ўсёй краіны.
Аляксандр Лукашэнка: Я адчуваю адказнасць за гэты куток нашай агульнай Айчыны
Які гістарычны шлях і сучасныя задачы звязваюць Беларусь і Калініградскую вобласць.
Аляксандр Лукашэнка: «Перакананы, гэты стадыён стане сімвалам моцнага беларуска-кітайскага сяброўства»
Беларускія спартсмены атрымалі цудоўны падарунак.