Top.Mail.Ru

Навiны

За кошт чаго эканоміка выйшла на ўстойлівы трэнд росту?

За кошт чаго эканоміка выйшла на ўстойлівы трэнд росту?

На бягучым тыдні прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка правёў пасяджэнне Савета Міністраў, у ходзе якога былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2024 годзе. На першы погляд гэта звычайнае пратакольнае мерапрыемства, тым больш што статкамітэт яшчэ раней агучыў галоўны вынік мінулага года. У 2023–2024 гадах прынятыя сістэмныя рашэнні па забеспячэнні ўстойлівай работы галін далі магчымасць не толькі выйсці на ўстойлівы станоўчы трэнд асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця нацыянальнай эканомікі, але і прадэманстраваць гадавыя тэмпы яе росту, вышэйшыя за сярэднесусветныя значэнні. Была захавана і макраэканамічная стабільнасць. Толькі золатавалютныя рэзервы за год павялічыліся амаль на 800 млн і на 1 студзеня гэтага года склалі амаль 9 млрд долараў. І ўсё гэта без пагаршэння сацыяльных абавязацельстваў дзяржавы перад насельніцтвам, што ўжо даўно стала фірмавым брэндам Беларусі.

Беларусь у 2024 годзе экспартавала 6 млн тон малака і малочных прадуктаў у 69 краін

Беларусь у 2024 годзе экспартавала 6 млн тон малака і малочных прадуктаў у 69 краін

За мінулы год беларускія малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы адгрузілі на экспарт 6 млн тон малака і малакапрадуктаў, пашырыўшы геаграфію паставак да 69 дзяржаў. На поспехах малочнай жывёлагадоўлі на знешнім контуры ў час форуму «Малочная ферма», што праходзіць цяпер у сталіцы, зрабіў акцэнт першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Ломскі, перадае БелТА.

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей атрымаў ўнікальныя падарункі

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей атрымаў ўнікальныя падарункі

У музеі захоўваецца ўнікальная перапіска пісьменнікаў Канстанціна Сіманава і Давіда Ортэнберга. Лісты былі перададзены ў якасці гуманітарнай дапамогі. І гэта толькі адзін з прыкладаў, калі ўстанова бясплатна атрымлівае каштоўныя экспанаты. На думку намесніка дырэктара абласнога краязнаўчага музея Аляксандры Бураковай, гэта добрая магчымасць не толькі папоўніць фонды, але і адкрыць новыя старонкі гісторыі.

Акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы адзначыла 85-годдзе

Акадэмічная харавая капэла імя Рыгора Шырмы адзначыла 85-годдзе

Насамрэч адлік існавання калектыву можна пачынаць раней, звязаўшы яго наогул з дзейнасцю знакамітага фалькларыста і музыканта Рыгора Шырмы, бо яшчэ да ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі гэты «паляшук», як запісалі яго ў пашпарце тагачасныя польскія ўлады, ужо ствараў калектывы, і яны выступалі з беларускім рэпертуарам. А ў 1939 годзе ён атрымаў ад савецкіх улад мандат на арганізацыю харавога калектыву. Ужо ў 1940-м пайшлі канцэрты Беларускага ансамбля песні і танца пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы.

«БелЭмса» — першы і адзіны ў Беларусі вытворца дзіцячых і дарослых падгузкаў

«БелЭмса» — першы і адзіны ў Беларусі вытворца дзіцячых і дарослых падгузкаў

Прадпрымальнікі інвестуюць у эканоміку, адкрываюць новыя працоўныя месцы, укараняюць сучасныя тэхналогіі. Дзяржава зацікаўленая ў тым, каб іх стваральная дзейнасць пашыралася і павялічвалася. Пра гэта казаў Прэзідэнт краіны на сустрэчы з прадстаўнікамі бізнесу з нагоды стымулявання развіцця прадпрымальніцкага сектара эканомікі. Вельмі важна ствараць спрыяльнае дзелавое асяроддзе, але трэба, каб і бізнес быў празрыстым, прыносіў карысць краіне, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Сусветны жаночы хакейны матч прайшоў у Мінску

Сусветны жаночы хакейны матч прайшоў у Мінску

Беларускія дзяўчаты могуць усё. Яны здольныя нават на тое, што раней лічылася прэрагатывай сапраўдных мужчын. Маецца на ўвазе хакей. Жаночы хакей у нашай краіне набірае абароты з неверагоднай хуткасцю. І гэта вельмі красамоўна пацвердзіў Сусветны жаночы хакейны матч, які прайшоў у «Мінск-арэне».

Камандуючы Лівійскай нацыянальнай арміяй прыбыў з візітам у Беларусь

Камандуючы Лівійскай нацыянальнай арміяй прыбыў з візітам у Беларусь

Сёння ў Беларусь з візітам прыбыў фельдмаршал і вярхоўны галоўнакамандуючы Лівійскай нацыянальнай арміяй Халіфа Белкасім Хафтар, перадае БелТА.

Што новага чакаецца пры жыллёвым будаўніцтве?

Што новага чакаецца пры жыллёвым будаўніцтве?

Пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай прайшло чарговае пасяджэнне экспертнага савета. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

У чым філасофія самаабароны без зброі

У чым філасофія самаабароны без зброі

«Мы ўсе родам з самба», — часта паўтарае Уладзімір Япрынцаў, трохразовы чэмпіён свету і чатырохразовы Еўропы, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, член выканкама Міжнароднай федэрацыі самба. За 100 гадоў свайго развіцця самба паспела сабраць пул моцных спартсменаў, чые прозвішчы вядомыя не толькі ў спартыўным свеце; абзавесціся войскам прыхільнікаў і сфарміраваць сваю ўнікальную філасофію. Прыводзіць прыклады з гісторыі можна доўга. Наглядным прыкладам з сучаснасці з’явіўся нядаўні міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта, які прайшоў у Мінску. Ён жа і стаў выдатнай нагодай разам з Уладзімірам Япрынцавым лепш даведацца пра гэты няпросты, але вельмі цікавы свет.

У «Раўбічах» праходзяць міжнародныя спаборніцтвы па біятлоне «Кубак мацнейшых»

У «Раўбічах» праходзяць міжнародныя спаборніцтвы па біятлоне «Кубак мацнейшых»

Героі тыдня. У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту стартавалі міжнародныя спаборніцтвы па біятлоне «Кубак мацнейшых». З першых дзён турніру клас паказваюць і беларускія біятланісты. Дзінара Смольская заваявала сярэбраны медаль у спрынтарскай гонцы, у гонцы праследавання. Антон Смольскі выйграў спрынт. Яшчэ адзін беларускі спартсмен Ілья Аўсеенка стаў бронзавым прызёрам гэтай гонкі. Першым Антон Смольскі фінішыраваў і ў гонцы праследавання. Беларус Сцяпан Данілаў — на трэцім месцы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю