Навiны
У Смалявіцкім раёне прайшоў чэмпіянат па эндура
Знакамітыя гонкі «Four Seasons» сабралі сёлета каля 400 спартсменаў з Беларусі і Расіі для пераадолення складанай трасы на перасечанай мясцовасці.
Жаночая каманда «Тэкстыльшчык» па хакеі на траве ўпершыню стала чэмпіёнам Беларусі
Напружана і драматычна склаліся паядынкі фіналістаў чэмпіянату рэспублікі па хакеі на траве ў закрытых памяшканнях.
Ці выдаецца чэк за паездку ў таксі?
Згодна з правіламі аўтамабільных перавозак пасажыраў, аўтамабіль-таксі павінен быць абсталяваны праграмнай касай або касавым падсумоўваючым апаратам, які сумешчаны з таксометрам. А што рабіць спажыўцу, калі чэк нам не выдаюць? З гэтым пытаннем мы звярнуліся ў інспекцыю Міністэрства падаткаў і збораў горада Мінска.
У Мінску прайшоў Кубак Халіпскага сярод жаночых баскетболных каманд
Жаночыя зборныя Беларусі і Расіі па баскетболе сустрэліся ў Мінску ў рамках Кубка Сямёна Халіпскага. Два спаборніцкіх дні, як гэта звычайна бывае ў жаночым баскетболе, атрымаліся насычанымі на разнастайныя эмоцыі.
Памяць на доўгія гады: Домрачава ўзнагародзіла прызёраў «Снежнага снайпера»
У стартавы дзень рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер» былі разыграны шэсць камплектаў узнагарод, паведамляе БелТА.
Эксперты — аб Дзяржінвестпраграме на 2025 год
Кіраўнік дзяржавы днямі падпісаў Указ № 49, якім зацверджана Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2025 год. Аб значнасці аб’ектаў, прапісаных у дакуменце, для нас з вамі — звычайных грамадзян — мы даведаліся ў экспертаў. Што і дзе будзем будаваць? Падрабязней — у нашым матэрыяле.
У Беларусі выдадзена 2,5 млн сертыфікатаў электроннага лічбавага подпісу
Уладальнікам 2,5-мільённага сертыфіката ЭЛП стаў 25-гадовы індывідуальны прадпрымальнік Яўген Марчанка. Такія сертыфікаты выдаюцца ў Беларусі з 1 ліпеня 2014 года, штодня іх колькасць павялічваецца ў сярэднім на 1,5 тыс. адзінак.
Эксперты аб размеркаванні і канкрэтызаці паўнамоцтваў старшынь базавых выканкамаў
Навіна аб тым, што ўжо ў наступным месяцы можа быць падпісаны ўказ кіраўніка дзяржавы аб паўнамоцтвах і кампетэнцыях
кіраўнікоў базавых выканкамаў, стала без перабольшвання рэзананснай. Гэта тэма ўжо неаднойчы абмяркоўвалася, нават на ўзроўні Усебеларускага народнага сходу. У чацвер на адпаведнай нарадзе Прэзідэнт расставіў усе акцэнты, галоўныя з якіх: гэта патрэбна для нармальнага функцыянавання і развіцця інстытута дзяржавы, кіраўнік рай- або гарвыканкама павінен быць на сваёй тэрыторыі гаспадаром, з якога строга пытаюць, але які мае права гэтаксама строга спытаць з іншых.
Сяргей Кавальчук: «Спартыўная галіна гатова паказваць дастойныя вынікі»
Вынікі працы за 2024 год і новыя сёлетнія задачы акрэслілі на калегіі Міністэрства спорту і турызму. Удзел у пасяджэнні калегіі прыняў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.
Якія ёсць спосабы атрымання пенсіі?
Нагадаем, што не так даўно пачалі дзейнічаць змяненні, пры якіх пенсіянеры, не старэйшыя за 70 гадоў, якія жывуць у гарадах, пачалі атрымліваць свае пенсіі толькі праз банк. Але гэта не значыць, што альтэрнатыўныя спосабы атрымаць свае грошы перасталі існаваць. Заўсёды ёсць магчымасць скарыстацца іншымі каналамі. Аб тым, якія спосабы дзейнічаюць у краіне для атрымання пенсіі, расказалі ў Мінпрацы і сацабароны.