Навiны
Сіняўскі: Сістэма падрыхтоўкі ратавальнікаў-пажарных комплексная і шматузроўневая
Сістэма падрыхтоўкі ратавальнікаў-пажарных комплексная і шматузроўневая, заявіў журналістам міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі, перадае БелТА.
Пашыранае пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў пройдзе 27 жніўня на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС
Пашыранае выязное пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбудзецца 27 жніўня пад старшынствам Ігара Сергяенкі. Мерапрыемства пройдзе на базе Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Ратавальнікі нагадалі пра фактары небяспекі пры навальніцы
24 жніўня у асобных раёнах краіны чакаюцца навальніцы. Ратавальнікі нагадалі пра фактары небяспекі, паведамілі ў МНС.
МНС: Беларусь 90 разоў аказвала дапамогу 34 дзяржавам, якія пацярпелі ад надзвычайных сітуацый
Пачынаючы з 1999 года ад імя беларускага народа дапамога аказана 90 разоў 34 дзяржавам, якія пацярпелі ад розных надзвычайных сітуацый. Аб гэтым паведамілі ў МНС.
Спецатрад «ЗУБР» паспяхова прайшоў пераатэстацыю па стандартах ААН па пошуку і выратаванні
Ва Універсітэце МНС 15 жніўня ўручылі сертыфікат, які пацвярджае паспяховае праходжанне пераатэстацыі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння па стандартах Міжнароднай кансультатыўнай групы ААН па пытаннях пошуку і выратавання (ІНСАРАГ). Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МНС.
Пажар у храме ліквідавалі ратавальнікі ў Жабінкаўскім раёне
У Жабінкаўскім раёне ратавальнікі ліквідавалі пажар у храме, паведамляе БелТА.
Восем донарскіх сэрцаў з пачатку года дастаўлена ў Мінск з дапамогай санавіяцыі
У Мінск з пачатку года з дапамогай санітарнай авіяцыі дастаўлена восем донарскіх сэрцаў. Пра гэта паведамляе БелТА.