Навiны
Ці ўтрымаецца ва ўладзе Эрдаган?
З сярэдзіны сакавіка найбуйнейшыя турэцкія гарады скалынаюць маштабныя мітынгі пратэстаў, якія пачаліся пасля затрымання мэра Стамбула Экрэма Імамоглу па падазрэнні ў карупцыі і адмыванні грошай. Цікава, што ў дзень перад затрыманнем універсітэт Стамбула па запыце з Генпракуратуры Турцыі ануляваў дыплом мэра аб адукацыі: высветлілася, што ён атрымаў яго з парушэннямі.
Расстаўлены акцэнты ў разуменні беларускіх сэнсаў і наратываў
Адзін з найважнейшых дакументаў — Дырэктыва № 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы» — быў падпісаны 9 красавіка Прэзідэнтам Беларусі. Гэта чаканы дакумент, перш за ўсё таму, што вялося нямала дыскусій аб тым, у якім кірунку развівацца і што браць за аснову ў рабоце ў ідэалагічнай прасторы. Аб значнасці дакумента БелТА расказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў.
Гомельскі дзіцячы сацыяльны пансіянат прадставіў інклюзіўны спектакль на вялікай сцэне
Гомельскі дзіцячы сацыяльны пансіянат «Шчаслівыя ўсмешкі» прадставіў у сталічным Тэатры-студыі кінаакцёра свой інклюзіўны спектакль «Паўлінка» па матывах п’есы Янкі Купалы. Выхаванцы ўстановы, якія маюць ментальныя асаблівасці, нараўне са сваімі выкладчыкамі, выхавацелямі і псіхолагамі ўвасобілі на сцэне вобразы беларускага класіка. Сам выхад да гледачоў для многіх юных акцёраў — вялікая перамога. Аднак адметна, што такіх перамог у выхаванцаў «Шчаслівых усмешак» ужо нямала — большасць з іх мела ролі ў трох папярэдніх спектаклях. А летась калектыў пансіяната быў узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі за развіццё творчага патэнцыялу дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю і інтэграцыю інклюзіўнага мастацтва ў культурную прастору краіны.
Ці ўдасца «ўтаймаваць» самакатчыкаў?
З надыходам вясны жыхары і госці сталіцы сталі актыўна карыстацца сродкамі персанальнай мабільнасці. У сувязі з гэтым павялічылася і колькасць дарожна-транспартных здарэнняў, выпадкаў траўматызму, у тым ліку з удзелам непаўналетніх. На мінулым тыдні «Звязда» разам з Фрунзенскім аддзелам Дзяржаўтаінспекцыі горада Мінска ўжо ўздымала надзённую тэму электрасамакатчыкаў, якія ў большасці выпадкаў і становяцца віноўнікамі здарэнняў. Тым не менш абстаноўка застаецца напружанай. Аднак гэтай балючай тэме ўсё ж такі быў дадзены ход! Днямі ў беларускай сталіцы прайшло пашыранае пасяджэнне дзвюх пастаянных камісій Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў з удзелам прадстаўнікоў Дзяржаўтаінспекцыі, Мінскага гарвыканкама, арганізацый, якія аказваюць паслугі пракату электрасамакатаў, грамадскасці. Карэспандэнт «Звязды» разам з упаўнаважанымі асобамі пастараўся разабрацца, як можна супакоіць ліхачоў на сродках індывідуальнай мабільнасці.
Як супрацьстаяць інфармацыйным укідам?
Як інфармацыйныя войны ўплываюць на свядомасць людзей, як супрацьстаяць інфармацыйным укідам і прадухіліць спробы каляровых рэвалюцый і захаваць канстытуцыйны строй? Эксперты далі адказ на гэтыя пытанні.
Пайшла з жыцця прафесар Ніна Ціханаўна Фральцова
У БДУ Ніна Фральцова працавала з 1975 года. Уваходзіла ў штат выкладчыкаў кафедраў тэлебачання і радыёвяшчання, тэхналогій камунікацыі, тэорыі і метадалогіі журналістыкі. Пачынаючы з 2019 года і практычна да самага апошняга дня, працавала прафесарам кафедры медыялогіі. На працягу доўгіх гадоў вяла дысцыпліны «Тэорыя журналістыкі», «Тэорыя і практыка журналістыкі», «Тэорыя медыя», «Тэорыя медыя і масавых камунікацый».
Качанава: Канстытуцыя ўвасабляе ўсе гістарычныя этапы развіцця Беларусі
Падчас мерапрыемства «Асоба. Грамадства. Дзяржава» мінчане, якія прадэманстравалі актыўную пазіцыю падчас электаральнай кампаніі, зрабілі важкі ўнёсак у развіццё не толькі сталіцы, але і дзяржавы, былі ўзнагароджаны Падзячнымі лістамі Прэзідэнта, узнагародамі дзяржаўных органаў.
Пярцоў: Кніга ў нашы дні — надзейны канал камунікацыі паміж пакаленнямі і эпохамі
Кніга ў нашы дні — надзейны канал камунікацыі паміж пакаленнямі і эпохамі. Такім меркаваннем на адкрыцці XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу падзяліўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, перадае БелТА.
XXXІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш працуе ў выставачным цэнтры «БелЭкспа»
XXXІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрылася ў выставачным цэнтры «БелЭкспа». Каля 20 краін удзельніц, новыя кніжныя адкрыцці, знаёмствы і незабыўныя эмоцыі — усё гэта і многае іншае чакае гасцей выстаўкі на працягу пяці дзён.
Наталля Качанава: «Дэпутаты павінны стаць ініцыятарамі суботнікаў непасрэдна на сваіх тэрыторыях»
На выніковым пасяджэнні Мінскага гарвыканкама па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця сталіцы з удзелам Старшыні Савета Рэспублікі, упаўнаважаным прадстаўніком кіраўніка дзяржавы ў горадзе Мінску Наталлі Качанавай, акрамя важных эканамічных паказчыкаў (чытайце мінулыя нумары «Звязды»), уздымалася і тэма добраўпарадкавання. Мы пацікавіліся асаблівасцямі добраўпарадкавання беларускай сталіцы ў «тэматычным» годзе і ўдзелам у ім дэпутатаў Мінгарсавета.