Навiны
У чым сакрэт поспеху беларускіх санаторыяў
Айчынныя здраўніцы летам будуць працаваць з поўнай загрузкай. Для гэтага пастаянна паляпшаецца іх матэрыяльна-тэхнічная база — будуюцца новыя карпусы, закупляецца самае сучаснае медыцынскае абсталяванне, з’яўляюцца новыя методыкі лячэння. Для прыцягнення больш маладых адпачывальнікаў змяняецца і сам фармат санаторна-курортнага аздараўлення: сёння гэта размяшчэнне атэльнага тыпу, «шведскі» стол, абсталяванне тэрыторыі варкаўт-пляцоўкамі, вулічнымі трэнажорамі і нават полем для гольфа, а пляжаў — сучаснымі шатрамі, навесамі і іншай мэбляй. І ўсё гэта і знешне, і па напаўненні зусім не саступае замежным курортам. Высветлілі, якім чакаецца ў беларускіх здраўніцах летні сезон і што прапануецца наведвальнікам.
Тысячы бегуноў, чатыры дыстанцыі і фан-зона: міжнародны паўмарафон One Run пройдзе ў Мінску 24 мая
Міжнародны паўмарафон One Run пройдзе ў сталіцы 24 мая трэці раз, паведамляе БелТА.
Інтэрнацыянальныя цэхі. Як на гарбарным прадпрыемстве ў Мінскім раёне вырашаюць кадравую праблему
У калектыве Мінскага вытворча-гарбарнага аб’яднання, размешчанага ў пасёлку Гатава Мінскага раёна, цяпер працуюць больш як 50 выхадцаў з Туркменістана. Характэрна, што прыехалі працоўныя мігранты ў Беларусь не адначасова — спрацаваў эфект «сарафаннага радыё»: першапраходцы расказалі сваім суайчыннікам, як ім жывецца ў Беларусі. І вось вынік: цэхі прадпрыемства сталі інтэрнацыянальнымі. Ці не перашкаджае гэта вытворчаму працэсу, які вопыт работы з працоўнымі мігрантамі назапашаны прадпрыемствам і якія пункты ў бліжэйшы час могуць з’явіцца ў правілах унутранага працоўнага распарадку, даведаліся карэспандэнты БелТА.
Хутка адкрыецца навігацыя маламерных судоў
Водны транспарт трэба ўзаконіць не пазней чым за месяц пасля куплі.
Самыя актыўныя банкаўскія ўкладчыкі ў Беларусі — жанчыны
Самыя актыўныя банкаўскія ўкладчыкі ў Беларусі — жанчыны. Пра гэта гаворыцца ў абследаванні па рэалізацыі банкаўскага прынцыпу «Ведай свайго кліента», якое апублікавана на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.
Курс біткоіна абнавіў гістарычны максімум
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках дарог Мінска
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць сёння, 22 мая, на 11 участках дарог Мінска. Пра гэта паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Лукашэнка павіншаваў калектыў Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы з 50-годдзем установы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы з 50-годдзем з дня заснавання ўстановы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Міханавічах правялі майстар-клас па арганізацыі тэматычных пляцовак
21 мая аграгарадок наведалі 30 слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Работнікі Мінскай раённай цэнтральнай бібліятэкі не толькі пазнаёмілі іх з гісторыяй Мінскага раёна, бібліятэчнай галіной прысталічнага рэгіёна, але і правялі па інтэрактыўных пляцоўках, паведамляе «Прысталічча».
Больш за 2 000 працоўных месцаў прапануюць на кірмашы вакансій 22 мая
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама праводзіць электронны кірмаш вакансій у тым ліку для моладзі. Яна пройдзе на сайце e-vacancy.by 22 мая з 10:00 да 12:00. Аб гэтым паведамляюць «Минск-Новости» со ссылкой на сталічную службу занятасці насельніцтва.