Навiны
З якімі праблемамі падчас прыёму грамадзян людзі звярталіся да Ігара Сергяенкі
Інфармацыя аб штомесячным правядзенні асабістага прыёму грамадзян спікерам у Палаце прадстаўнікоў загадзя размяшчаецца ў сродках масавай інфармацыі. Заяўнік павінен быць гатовым да таго, што ў ходзе папярэдняга запісу па тэлефоне ў яго папросяць удакладніць сутнасць пытання, з якім ён плануе звярнуцца да Ігара Сергяенкі. Гэта робіцца для таго, каб вызначыць кола спецыялістаў, якіх патрэбна будзе задзейнічаць падчас вырашэння таго ці іншага пытання. Дзякуючы папярэдняй рабоце, нярэдка нават на гэтым этапе знімаецца праблема, з якой чалавек змагаўся на працягу многіх гадоў.
Якія пытанні абмяркоўвалі на нарадзе ў Мінгарвыканкаме?
На аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме абмеркавалі шэраг пытанняў. Яны тычацца адкрыцця нестацыянарных аб’ектаў вулічнага гандлю ў маючым адбыцца цёплым сезоне, падрыхтоўкі і правядзення 12 красавіка рэспубліканскага суботніка, а таксама работы гарадскога пасажырскага транспарту. Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта «Звязды».
Сергяенка аб маштабах антыгітлераўскага супраціўлення ў Беларусі
У Беларусі гітлераўцы сустрэлі супраціўленне такога маштабу, якога не адчулі ў іншых краінах. Гэта адзначыў у каментарыі журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка перад канцэртам-рэквіемам «Кожны трэці», які 7 красавіка праходзіць у Палацы Рэспублікі для дэлегацыі з Віцебскай вобласці, перадае БелТА.
Якія задачы паставіў Прэзідэнт перад прэм’ер-міністрам напярэдадні візіту ў Маскву
4 красавіка Прэзідэнт прыняў з дакладам прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына. У цэнтры ўвагі — візіт урадавай дэлегацыі на чале з кіраўніком урада ў Расію, запланаваны на 7 красавіка.
Створаны Апеляцыйны эканамічны суд. Судова-прававая рэформа краіны — на завяршальным этапе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 красавіка падпісаў указ нумар 141 аб утварэнні Апеляцыйнага эканамічнага суда, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Хаменка: Ва ўмовах ціску з боку заходніх краін Беларусь здолела мабілізаваць свае магчымасці
У рамках рэгіянальнага форуму па ўстойлівым развіцці для краін рэгіёна Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН (ЕЭК ААН) у Жэневе адбыўся шэраг двухбаковых сустрэч намесніка Старшыні Савета Рэспублікі, Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Сяргея Хаменкі.
Не з’явіўся ў ваенкамат — адкажаш па законе
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 96 ад 6 сакавіка «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве», у сакавіку — маі 2025 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве прызываюцца грамадзяне Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву. Гэта датычыцца і грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку. На службу ў рэзерве прызываюцца грамадзяне з ліку студэнтаў 1 курса ўстаноў вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю, якія маюць адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі, але выказалі жаданне прайсці такую службу.
У Палацы Незалежнасці прайшло пасяджэнне Савета бяспекі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў пасяджэнне Савета бяспекі. На разгляд вынесены Даклад аб стане нацыянальнай бяспекі і мерах па яе ўмацаванні. Адкрываючы пасяджэнне, беларускі лідар акрэсліў два асноўныя пытанні, вынесеныя на парадак дня. Першае — вынікі праведзенай работы па ацэнцы стану нацыянальнай бяспекі ў 2024 годзе. Другое — яго кіраўнік дзяржавы назваў самым важным — меры па ўмацаванні нацыянальнай бяспекі.
Лукашэнка: Даяце вынік — атрымліваеце грошы. Няма выніку — няма грошай. Вось галоўная формула
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сабраў гэтую нараду для таго, каб абмеркаваць, наколькі эфектыўна расходуюцца сродкі на развіццё спорту, і ў прыватнасці гульнявых відаў. «Таму што гэта наша ўсё, гэта тое, што любіць народ і тысячы-тысячы чалавек прыходзяць на гэтыя гульні», — сказаў ён. Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што неабходнасць абмеркавання дадзенай праблемы наспела даўно. «Мы, канешне, выпрацавалі пэўную сістэму падтрымкі каманд, трэнераў, спартсменаў. Нам трэба з улікам нашага досведу і выпрацоўкі тых кірункаў нашага супрацоўніцтва адкінуць усё непатрэбнае і вызначыцца, як будзем жыць далей», — задаў тон нарады беларускі лідар.