Навiны
У Доме моладзі прайшоў валанцёрскі фестываль «Сэрца сталіцы: эстафета дабра»
Вынікі «Метал-Экспа 2025»: кантракты на мільярды, Гран-пры і дыплом
З такімі вынікамі вярнуліся металургі з 31-й Міжнароднай прамысловай выставы «Метал-Экспа 2025», паведамілі ў прэс-службе.
У МУС Літвы расказалі пра падрабязнасці рашэння адкрыць граніцу з Беларуссю
Урад Літвы прыняў рашэнне датэрмінова адкрыць два пункты пропуску на граніцы з Беларуссю. МУС Літвы паведаміла падрабязнасці гэтай пастановы, перадае БелТА.
ДПК: Інфармацыя аб аднаўленні работы літоўскіх пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю пакуль не паступала
Інфармацыі аб аднаўленні работы літоўскіх пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю пакуль не паступала, заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі, перадае БелТА.
Гасцямі Палаца Незалежнасці сталі тыя, хто яго ўзводзіў
Будаўніцтва Палаца Незалежнасці пачалося ў 2011 годзе і было завершана ў вельмі хуткія тэрміны — усяго за два з паловай гады, што лічыцца ледзь не рэкордным для аб’екта такой складанасці. Пры гэтым якасць работ засталася на вышыні, а практычна ўсе элементы ўнутранага ўбрання — ад мэблі да дэкаратыўных упрыгажэнняў — вырабілі на беларускіх прадпрыемствах. Над палацам працавалі і работнікі «БЕЛБУДЦЭНТР-ХОЛДЫНГ», якія 19 лістапада наведалі яго з экскурсіяй.
Больш за 13 тыс. чалавек ужо прагаласавалі за новы графічны знак беларускага рубля
Больш за 13 тыс. чалавек ужо прагаласавалі за новы графічны знак беларускага рубля, паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.
Што будзе з падаткамі ў 2026 годзе?
З 2026 года ў падатковай сістэме Беларусі будзе шмат важных змяненняў, накіраваных на павышэнне празрыстасці і эфектыўнасці. Больш падрабязна аб маючых адбыцца зменах і іх значэнні для эканомікі краіны на нядаўнім пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў расказаў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.
Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб у Беларусі выраслі амаль да 15 мільярдаў рублёў
У прыватнасці, тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб на 1 лістапада перавысілі 14,2 мільярда рублёў, за кастрычнік яны выраслі на 424,4 мільёна рублёў. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.
У Магілёве вызначыліся шчасліўчыкі, у якіх ёсць шанц атрымаць пуцёўку на «Славянскі базар»
Магілёў стаў першым горадам, дзе адбыўся нацыянальны адбор да міжнародных конкурсаў фестывалю «Славянскі базар» — XXXV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і XXIV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск». Касцінг праходзіў у сценах Палаца культуры вобласці. У склад журы ўвайшлі аўтарытэтныя эксперты пад старшынствам загадчыцы музычнага аддзялення Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алены Трутневай. У адборачным туры ўзялі ўдзел 29 дзяцей і 14 дарослых.
Урад Літвы вырашыў адкрыць граніцу з Беларуссю
Урад Літвы вырашыў адкрыць граніцу з Беларуссю, перадае БелТА.