Навiны
27 сакавіка стартавала Міжнародная выстаўка-кірмаш турыстычных паслуг «Адпачынак-2025»
З 27 па 29 сакавіка ў Мінску на «Мінск-арэне» пройдзе 27-я галіновая выстаўка, якая прэзентуе як турыстычны патэнцыял нашай краіны, так і магчымасці іншых экспанентаў. Пра адметнасці сёлетняга мерапрыемства пагаварылі з намеснікам міністра спорту і турызму Алегам Андрэйчыкам.
Дні Мінска праходзяць ў Екацярынбургу
Правядзенне Дзён Мінска дасць магчымасць прыняць дадатковыя меры па нарошчванні тавараабароту за кошт рэалізацыі сумесных праектаў у прамысловай і гуманітарнай сферах, а таксама ва ўстанаўленні дзелавых кантактаў паміж прадпрыемствамі, дыверсіфікацыі паставак прадукцыі. У верасні 2024 года Дні Екацярынбурга прайшлі ў Мінску, цяпер — візіт у адказ. Плануецца, што афіцыйную праграму Дзён адкрые сустрэча кіраўнікоў гарадоў-пабрацімаў, дзе будуць абмяркоўвацца пытанні міжрэгіянальнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. «Звязда» даведалася, чым гэтым разам будзем здзіўляць екацярынбуржцаў.
Як пабудаваць жыллё ў Мінску з дапамогай сямейнага капіталу?
Намеснік начальніка аддзела прававога рэгулявання і рэалізацыі жыллёвай палітыкі ўпраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Таццяна Бухта расказала аб тым, як пабудаваць жыллё ў Мінску з дапамогай сямейнага капіталу, паведамілі ў БелТА.
«Банк Дабрабыт»: «З нашым банкам весці бізнес — гэта проста!»
2024-ы — год змен для беларускіх прадпрымальнікаў. У ліпені выйшла пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь са спісам дазволеных відаў дзейнасці для індывідуальных прадпрымальнікаў і самазанятых. У выніку больш за 20 000 бізнесменаў з 1 студзеня 2026 года не змогуць працаваць у ранейшым статусе.
«Дынама-Мінск» пачынае плэй-оф на дамашнім лёдзе
Героі тыдня. Хакеісты «Дынама-Мінск» упершыню ў гісторыі пачнуць выступленне ў першым раўндзе плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі на дамашнім лёдзе. У заключным матчы рэгулярнага чэмпіянату «зубры» на выездзе сустракаліся з «Сочы». Вынік матча 6:2 — на карысць мінскіх хакеістаў. Такім чынам, за 68 тураў мінчане набралі 86 ачкоў і занялі чацвёртую пазіцыю ў табліцы Заходняй канферэнцыі. Першым сапернікам «Дынама-Мінск» у першым раўндзе Кубка Гагарына стане маскоўскі ЦСКА, які фінішаваў пятым. Каманды сустрэнуцца на «Мінск-арэне» 26 і 28 сакавіка. Далей каманды пераедуць у Маскву, дзе сустрэнуцца 30 сакавіка і 1 красавіка. Пры неабходнасці матчы з пятага да сёмага адбудуцца 3 красавіка (Мінск), 5 красавіка (Масква) і 7 красавіка (Мінск).
Ці ўлічваюцца метры бацькоў і бабуль?
Намеснік начальніка аддзела прававога рэгулявання і рэалізацыі жыллёвай палітыкі ўпраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Таццяна Бухта расказала, як стаць на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і пра ўсе нюансы гэтага працэсу.
У краіне стартавала акцыя «За бяспеку разам»
Мэта міжведамаснага мерапрыемства — прадухіленне гібелі людзей ад пажараў і іншых знешніх прычын. Акцэнт у ходзе акцыі будзе рабіцца на абследаванні супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. З імі правядуць тлумачальную работу аб важнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі. Акрамя таго, грамадзян праінфармуюць аб агчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг.
Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі
Пачалася актыўная работа па падрыхтоўцы Мінска да запланаваных святочных мерапрыемстваў. Асноўнай падзеяй гэтага года стане святкаванне Дня Перамогі і Дня Незалежнасці. Канцэпцыя афармлення горада сфарміравана, і цяпер ідзе яе ўвасабленне ў жыццё. У майскім афармленні сталіцы будзе пераважаць чырвона-залатая каляровая гама, якая сімвалізуе Перамогу, расказала намеснік дырэктара КПУП «Мінскрэклама» Марына Грыцава.
Сёння працуе спецыяльны аўтобусны маршрут з Мінска у Хатынь
Сёння — дзень Хатынскай трагедыі. Адна з тых жалобных дат, якія не лечыць час. Колькі б гадоў ні мінула — боль не сціхае. І сэрца ў гэты дзень рвецца ад болю і імкнецца ў Хатынь. Каб папрасіць прабачэння ў тых, хто згарэў у тым страшным полымі, каб успомніць іх пайменна. Каб чарговы раз паклясціся ім і самім сабе, што зробім усё, каб ніколі больш «у віхуры пажараў жыццё не ўмірала»...
Штогод новыя насаджэнні дрэў займаюць плошчу, большую за плошчу Мінска
Лясная гаспадарка ў нашай краіне — галіна рэальнага сектара эканомікі, якая дынамічна развіваецца і вырашае найважнейшыя задачы аховы, абароны лясоў, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, забяспечвае эканамічную, экалагічную і вытворчую бяспеку краіны. З боку кіраўніка дзяржавы ёй заўсёды ўдзялялася шмат увагі, паколькі Беларусь уваходзіць у дзясятку самых лясных дзяржаў Еўропы і, як неаднойчы падкрэсліваў Прэзідэнт, лес — гэта багацце, якім мы павінны рацыянальна і ашчадна карыстацца.