Навiны
У Нацыянальны мастацкі музей на персанальную выстаўку запрашае Уладзімір Чарнышоў
Творчасць любога мастака праз выстаўку ці каталог можна прадставіць па-рознаму — вынік залежыць ад шматлікіх складнікаў. Напрыклад, аўтар можа быць зацікаўлены ў адборы найлепшых, на яго думку, твораў, што адлюстроўваюць той ці іншы перыяд працы, галерэйшчык зверне ўвагу на адпаведнасць работ канцэпцыі праекта, улічваючы магчымасці выставачнай прасторы, а стваральнік каталога будзе разлічваць на тое, каб паказаць створанае мастаком як мага шырэй. Пэўна, у разгубленасці былі і арганізатары выстаўкі заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, члена Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза кінематаграфістаў і Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Уладзіміра Чарнышова, якая адкрылася на мінулым тыдні ў Нацыянальным мастацкім музеі...
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі сустрэчу на востраве Валаам у Карэліі
«Мы поўныя рашучасці адстаяць свае інтарэсы»
Пуцін падзякаваў Лукашэнку за дапамогу Расіі ў перагаворным працэсе з Украінай
Расія ўдзячна Беларусі за дапамогу ў перагаворным працэсе з Украінай. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, адказваючы на пытанні журналістаў у ходзе сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам на востраве Валаам, перадае БелТА.
Пуцін: Расіі патрэбен працяглы і трывалы мір
Расіі патрэбен працяглы і трывалы мір. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, адказваючы на пытанні журналістаў у ходзе сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам на востраве Валаам, перадае БелТА.
Лукашэнка сёння накіруецца з рабочым візітам у Расію
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сёння накіруецца з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Зяленскі падпісаў закон, які дапускае да службы па кантракце грамадзян старэйшых за 60 гадоў
Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, які дазваляе грамадзянам ва ўзросце 60 гадоў і старэй добраахвотна падпісваць кантракты на праходжанне вайсковай службы падчас ваеннага становішча, паведамляе БелТА.
Лукашэнка ў найбліжэйшы час плануе сустрэцца з Пуціным
Аб згаданай Аляксандрам Лукашэнкам падчас сустрэчы з губернатарам Цюменскай вобласці тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным расказала ТАСС прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.
Лукашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Узбекістана Мірзіёевым
Беларусы, якія пастаянна пражываюць у Расіі, атрымалі права ўдзельнічаць у мясцовых выбарах
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі пратакола, якім уносяцца змяненні ў дагавор аб роўных правах грамадзян Беларусі і Расіі. Дакумент апублікаваны на расійскім інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, паведамляе БелТА.
Фестываль памяці Уладзіміра Высоцкага збярэ бардаў у Навагрудскім раёне
Фестываль аўтарскай песні памяці Уладзіміра Высоцкага «Музыка сэрцаў» збярэ выканаўцаў песень пад гітару ў Навагрудскім раёне 26-27 ліпеня. Пра гэта паведаміла ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама.