Навiны
У Беразіно ладзяць свята кнігі
26 лістапада Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка праводзіць III фестываль беларускай кнігі «Кніжныя гарызонты».
Мост цераз Прыпяць пабудуюць паміж Столінскім і Лунінецкім раёнамі
Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне новых старшыняў у шасці раёнах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне новых старшыняў райвыканкамаў, паведаміла БелТА.
Турыстычны патэнцыял Чэрвеньскага раёна абмеркавалі на выязным семінары
Не варта забываць, што гэта малая радзіма многіх знакамітых людзей. Гэта і кампазітар Станіслаў Манюшка, і адзін з самых дарагіх мастакоў сучаснасці Хаім Суцін, і жывапісец Шрага Царфін, і касманаўт Алег Навіцкі.
«Мы павінны бачыць мэту, паставіць задачы і дзейнічаць на вынік». Прэзідэнт правёў нараду аб развіцці раёнаў Прыпяцкага Палесся
У Палацы Незалежнасці абмеркавалі стан спраў у гэтых раёнах і Праграму іх развіцця да 2030 года, якую кіраўнік дзяржавы праанансаваў летась на «Дажынках» у Мікашэвічах. Першай дзяржаўнай праграмай, накіраванай на развіццё Прыпяцкага Палесся, стала Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў рэгіёна на 2010 — 2015 гады. Сёння ўжо рэалізуецца новая маштабная праграма развіцця гэтых тэрыторый на 2025 — 2030 гады. Бягучая пяцігодка павінна стаць знакавай для дзевяці раёнаў Брэсцкай і Гомельскай абласцей, дзе жыве 350 тысяч чалавек.
Мінэканомікі: рэалізацыя больш як 600 праектаў на Br10 млрд уваходзіць у інвестыцыйныя планы Беларусі на 2026 год
Рэалізацыя больш як 600 праектаў на Br10 млрд уваходзіць у інвестыцыйныя планы Беларусі на 2026 год, паведамляе БелТА.
У СК назвалі папярэднюю прычыну смерці Максіма Зяньковіча — утапленне
У прэс-службе Следчага камітэта расказалі аб прычынах смерці падлетка з Бярэзінскага раёна, якога шукалі шэсць дзён.
Зніклага Максіма Зяньковіча знайшлі мёртвым за некалькі кіламетраў ад веласіпеда
Была абследавана тэрыторыя плошчай амаль 3 тысячы гектараў, вадалазы праверылі каля 10 кіламетраў ракі. У аперацыі ўдзельнічалі каля дзвюх тысяч чалавек. Пошукі не спыняліся ні на імгненне.
У Бярэзінскім раёне трэці дзень шукаюць зніклага падлетка: падключаны сотні людзей і спецтэхніка
У Мінскай вобласці ўжо трэці дзень працягваюцца маштабныя пошукі 14-гадовага Максіма Зяньковіча, які знік раніцай 8 лістапада ў Бярэзінскім раёне. У аперацыі ўдзельнічаюць сотні супрацоўнікаў выратавальных службаў, міліцыі, лясной гаспадаркі і валанцёраў з усёй краіны.
У Бярэзінскім раёне згубіўся падлетак
У Бярэзінскім раёне згубіўся падлетак, паведамілі БелТА ў МНС.