Навiны
Людзі пазнаваліся па ўчынках
Дзейных асоб у першых радках свайго «пісьма» звычайна прадстаўляюць драматургі. Але ж, здаецца, ніхто не забараняў і расказчыкам?
Была без радасці любоў, разлука будзе без маркоты
Па пашпарце ён, Ядвісін былы, — Іосіф. Цяпер да гэтага імя яшчэ па бацьку трэба дадаваць. А тады ён быў звычайным студэнтам Ёськам, і Ядзя, без памяці закахаўшыся, выйшла за яго замуж, нарадзіла дваіх дзяцей.
Асцярожнага Бог сцеражэ, альбо не ўсё тое золата, што блішчыць
Быў час: у двухпакаёвай кватэры на вуліцы Розы Люксенбург я жыла адна.
У глухога не прападзе, што не пачуе, то дакладзе. Або адніме
Рыба ў рацэ — лічы, што ў руцэ...
Мірыся, мірыся і болей не сварыся
Не ведаю, як вам, а мне здаецца, што з часам ненарматыўная лексіка можа, крый бог, ператварыцца ў нарматыўную.
«Мой дзень!.. Не мой дзень...»
Баек ды розных гісторый пра рыбалку і рыбакоў — лічыць не злічыць: і праўдзівых, і непраўдзівых... Да ўсіх я стаўлюся з разуменнем, бо чалавек мой — таксама рыбак: калі-нікалі нядрэнны ўлоў дадому прыносіць. Але ж зараз гаворка не пра яго, не пра мужа, а пра суседа, які на рыбалку ў нашу вёску прыязджае ажно з Масквы. Не раз пыталася ў яго, навошта гэтак далёка, няўжо бліжэй вадаёмаў няма? «Ёсць, — кажа, — але тут і рыба смачнейшая, і лавіць яе цікавей».
Сіла ёсць — і згода будзе...
Той чорт, які, стаптаўшы не адну пару лапцяў, звёў такі гэтых мужчын, быў, няйнакш, вялікім жартаўніком і выскалякам, бо сказаць, што суседзі Юзік і Іван — людзі розныя, значыць, прамаўчаць.
Апошні ўрок дырэктара. Ці дырэктару?
У кампаніі людзей пажылых цяпер модна цяжка ўздыхаць ды перастаўляць націск у слове гадЫ, бо яны, калі шмат ды яшчэ з хваробамі, і сапраўды, здараецца, гАды... Не я адна, мусіць, забываюся, што рабіла ўчора вечарам, але добра памятаю тое, што было калісьці, у мінулым стагоддзі.