Навiны
Кіраўнік Нацбанка: Вопыт расійскіх калег у грашова-крэдытнай палітыцы карысны і для Беларусі
Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка пасля ўдзелу ў бізнес-сняданку са Сбербанкам, які традыцыйна праводзіцца ў рамках Пецярбургскага эканамічнага форуму. Сёлета тэма была вельмі актуальная: «Стаўкі супраць росту: якім будзе найбліжэйшы год?». Наколькі гэта цікава для Беларусі — у нашым матэрыяле.
Віртуальныя пакупкі стануць больш бяспечнымі
У нашай краіне ўносяцца змяненні ў правілы ажыццяўлення аперацый з плацежным праграмным дадаткам і іншымі плацежнымі інструментамі. Такое рашэнне ўступае ў дзеянне з 19 чэрвеня, паведаміла начальнік упраўлення электронных плацежных інструментаў Галоўнага ўпраўлення плацежнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Вольга Антановіч.
Нацбанк выпусціць у абарачэнне памятныя манеты серыі «Гісторыя беларускай чыгункі. Цягнікі»
Нацыянальны банк з 17 чэрвеня выпусціць у абарачэнне памятныя манеты серыі «Гісторыя беларускай чыгункі. Цягнікі». Пра гэта паведамляе Нацбанк.
Сярэдняя стаўка па новых укладах фізічных асоб у рублях на тэрмін звыш года ў маі склала 14,2% гадавых
У маі 2025 года на дэпазітным і крэдытным рынках Беларусі ўзровень працэнтных ставак фарміраваўся банкамі з улікам неабходнасці падтрымкі прывабнасці зберажэнняў у нацыянальнай валюце і захавання крэдытнай актыўнасці ў эканоміцы. Пра гэта сведчаць звесткі, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 красавіка склалі $10,07 млрд
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 красавіка, паводле папярэдніх звестак, склалі $10,07 млрд у эквіваленце. Адпаведныя звесткі апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.
Выпускаецца памятная банкнота наміналам у 80 рублёў
Нацыянальны банк краіны ў апошні дзень сакавіка выпусціць у абарачэнне памятныя манеты і банкноту серыі «80 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».
Галоўчанка: У няпросты для эканомікі перыяд фінансавая сістэма пацвердзіла сваю ўстойлівасць
Новы старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка, які да гэтага займаў пасаду прэм’ер-міністра Беларусі, пракаменціраваў сваё назначэнне і падзяліўся планамі. Аб гэтым ён расказаў у час прадстаўлення членам праўлення Нацбанка, перадае БелТА.
Галоўчанка: Банкаўская сістэма адаптавалася да ўсіх шокаў і выклікаў
У Беларусі банкаўская сістэма адаптавалася да ўсіх шокаў і выклікаў. Важнасць гэтага адзначыў журналістам Раман Галоўчанка, які сёння назначаны на пасаду старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 сакавіка склалі $9,4 млрд
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 сакавіка 2025 года, паводле папярэдніх звестак, склалі $9,4072 млрд у эквіваленце. Адпаведныя звесткі апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.
Усё больш беларусаў аддаюць перавагу дэпазітам у нацыянальнай валюце
Ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка краіны паведамілі, што ўзровень працэнтных ставак, які склаўся ў першым месяцы года на дэпазітным і крэдытным рынках Беларусі, спрыяе прытоку зберажэнняў у банкаўскую сферу і захаванню крэдытнай актыўнасці ў эканоміцы.