Навiны
На 23 верасня Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з рэзкім пахаладаннем
Днём у аўторак, 23 верасня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца рэзкае змяненне ўмоў надвор’я, пахаладае. Акрамя таго, у чацвер, 25 верасня, месцамі ў паветры, а на глебе ў многіх раёнах краіны чакаюцца замаразкі да −3 °С. Пра гэта папярэдзілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Якім будзе надвор'е ў Беларусі 9 верасня
Гэта клятая фітафтора!
Сёлета для яе проста раздолле: фітафтора любіць вільготнасць і прахалоду. Ідэальныя ўмовы для развіцця гэтага грыбка — тэмпература каля 20 °С і вільготнасць вышэй за 76 %. Менавіта таму ўспышкі фітафтарозу часцей за ўсё здараюцца ў другой палове лета, калі ночы становяцца халоднымі, а раніцай выпадае раса. Дажджы таксама спрыяюць распаўсюджванню хваробы, бо споры грыбка могуць знаходзіцца ў глебе і разам з пырскамі вады трапляць на расліны. Узбуджальнік захворвання распаўсюджваецца вокамгненна, таму ўжо пры першых прыкметах важна пачаць лячэнне.
Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 29 ліпеня з-за спёкі, навальніц і ліўняў
Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды
У аўторак — да 32 °С
Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 8 ліпеня ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты і вельмі цёплая няўстойлівая паветраная маса.
Эйсмант прапанаваў вызначыць у краінах ЕАЭС адказных за інфармацыйны парадак дня
Для эфектыўнага інфармацыйнага абмену ў рамках ЕАЭС неабходны дакладная структура ўзаемадзеяння і простыя інструменты абмену матэрыяламі. Такую ініцыятыву агучыў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у ходзе круглага стала «Прасоўванне пазітыўнага вобраза ЕАЭС: інфармацыйнае суправаджэнне ідэй еўразійскай эканамічнай інтэграцыі» на палях IV Еўразійскага эканамічнага форуму ў Мінску, перадае БелТА.
У які час года часцей за ўсё адбываюцца ДТЗ з дзікімі жывёламі ў Беларусі, расказалі ў Дзяржінспекцыі
У Беларусі павялічылася колькасць ДТЗ з удзелам казулі, дзіка і лані. Пра гэта расказаў начальнік упраўлення аналізу і кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі Дзмітрый Матораў, паведамляе БелТА.
У Гродне праходзіць першы абласны злёт блогераў «ГроднаМедыяДжэм»
Злёт аб’яднаў больш за 100 блогераў, як вопытных, так і пачаткоўцаў, а таксама прадстаўнікоў рэдакцый СМІ Гродзенскай вобласці і рэспублікі.
У сераду і чацвер месцамі чакаюцца даволі моцныя ліўні