Навiны
У «Белпошты» з'явіцца ўласны маркетплейс
«Белпошта» актыўна займаецца распрацоўкай i запускам уласнага маркетплейса, заявiла начальнiк аддзела паштовай сувязi Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Святлана Шыманская. На пляцоўцы будуць прадстаўлены тавары айчыннай i замежнай вытворчасцi. Асноўнымi перавагамi маркетплейса будзе варыятыўнасць спосабу аплаты. За пакупкi можна будзе разлiчыцца як анлайн пры заказе, так i пры атрыманнi тавару — альбо безнаяўнымi, у тым лiку з дапамогай карт растэрмiноўкi, альбо наяўнымi грашыма. Таксама будзе дастаўка ва ўсе населеныя пункты нашай краiны, уключаючы сельскую мясцовасць.
Развіццё «Белпошты» абмеркавалі на нарадзе ў Турчына
На нарадзе ў прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына абмеркавалі будучае РУП «Белпошта» — ад традыцыйных лістоў да лічбавых сэрвісаў і e-commerce, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Шматдзетная маці Вера Лысюк: Нічога не робіць чалавека шчаслівейшым, чым сям’я
У прасторнай і светлай кватэры сям’і Веры Лысюк і Сяргея Зубкова ў новым мікрараёне Барысава з раніцы да вечара звіняць дзіцячыя галасы. Два гады таму тут зноў з’явіліся ложкі для малых.