Навiны
Святлана Юркевіч: Pоstmarket.by прадстаўляе роўныя магчымасці набыцця тавараў як гарадскому, так і сельскаму насельніцтву
Аб ходзе рэалізацыі і асвятлення праекта па стварэнні айчыннага маркетплэйсу генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч расказала ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Паводле яе слоў, у эпоху імклівага развіцця трансгранічнага гандлю і анлайн-спажывання РУП «Белпошта» імкнецца не толькі захоўваць вернасць традыцыям паштовай сувязі, але і актыўна ўбудоўвацца ў лічбавую эканоміку. Для гэтага з лістапада 2025 года ў прамысловую эксплуатацыю быў уведзены айчынны маркетплэйс Pоstmarket.by.
Мінсувязі выпусціць у абарачэнне тры паштовыя маркі з серыі «Атрутныя расліны»
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 23 студзеня выпусціць у абарачэнне тры паштовыя маркі з серыі «Атрутныя расліны», паведамілі БелТА ў РУП «Белпошта».
Як будуць працаваць паштовыя аддзяленні 6 і 7 студзеня
Днямі адбыўся рэспубліканскі злёт маладых спецыялістаў РУП «Белпошта»
У ім паўдзельнічалі некалькі дзясяткаў юнакоў і дзяўчат, якія прадстаўлялі ўсе абласныя філіялы прадпрыемства. Падобныя падзеі адыгрываюць вялікую ролю ў развіцці кар’еры маладых работнікаў — гэта найлепшая пляцоўка для абмену вопытам і ведамі, знаёмства з новымі тэндэнцыямі і тэхналогіямі. Злёты садзейнічаюць павышэнню прэстыжу прафесіі і матывуюць маладых спецыялістаў на далейшы прафесійны рост.
Якія паштовыя паслугі сёння самыя запатрабаваныя і неабходныя
«Белпошта» з 1 кастрычніка запусціла ўласны маркетплэйс у вопытна-прамысловую эксплуатацыю
«Белпошта» аказвае паслугі дома: як працуе праект «Мабільны паштальён»
Як праект «Мабільны паштальён» робіць паштовыя паслугі даступнымі ў любым кутку краіны, распавяла ў эфіры «Гаворыць і паказвае Мінск» на «Радыё-Мінск» намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйнай дзейнасці «Белпошты» Ірына Конанава, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».