Навiны
З якімі пытаннямі звярталіся людзі да кіраўніка цэнтральнага рэгіёна?
Днямі старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын правёў асабісты прыём грамадзян. Пытанняў да кіраўніка цэнтральнага рэгіёна традыцыйна шмат, прычым абсалютна розных.
Захаваць давер людзей
«Я хацеў бы, каб вы сваю работу прадоўжылі. Дзе можаце вырашыць якое-небудзь пытанне, вырашайце. Але калі не, вы мяне своечасова праінфармуйце. Вы павінны быць аб’ектыўнымі і справядлівымі».
З якімі пытаннямі звярталіся грамадзяне ў Адміністрацыю Прэзідэнта
На працягу апошніх чатырох гадоў у Беларусі адзначаецца тэндэнцыя штогадовага зніжэння агульнай колькасці зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Наталля Качанава правяла прыём грамадзян
Пытанні, з якімі людзі звярталіся да Старшыні Савета Рэспублікі, традыцыйныя. Гэта і стан дарожнага пакрыцця ў сельскай мясцовасці, і зямельныя спрэчкі, якія не атрымліваецца вырашыць з прыцягненнем мясцовых улад. У топе праблем, якія хвалююць грамадзян, — паляпшэнне жыллёвых умоў, якасць праведзеных падчас капітальнага рамонту работ, працаўладкаванне. Неабыякавыя грамадзяне закранулі пытанне патрыятычнага выхавання моладзі, выказалі гатоўнасць дапамагаць хворым дзецям, а таксама іх бацькам.
Не саромецца быць бліжэй да людзей
У канцы мінулага года ў Кіраўскім раёне на пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі дэталёва былі разгледжаны вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Магілёўскай вобласці. Адзначалася, што іх колькасць за апошнія два гады паменшылася. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ўхваліла вопыт крычаўскіх дэпутатаў у гэтым кірунку. Ім на пасяджэнні падзялілася старшыня Крычаўскага райсавета Ірына Пруднікава. У нашай размове з народнай выбранніцай мы акцэнтавалі ўвагу на так званых дамінантах гэтай работы.
Ігар Сергяенка правёў прыём грамадзян
Пытанні, з якімі да Старшыні Палаты прадстаўнікоў звярталіся як мінчане, так і жыхары іншых рэгіёнаў, датычыліся добраўпарадкавання тэрыторыі, даступнасці медыцынскай дапамогі, якаснага водазабеспячэння. Узнімалі грамадзяне і прыватныя праблемы, якія ўплываюць на спакойнае пражыванне. Шэраг пытанняў, дарэчы, былі вырашаны да правядзення прыёму: шукаючы дапамогі ў вышэйшых дзяржаўных органах, людзі нярэдка абмінаюць мясцовую уладу, у кампетэнцыі якой знаходзяцца многія пытанні.
Навагодні зварот Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа
Дарагія суайчыннікі і госці Беларусі!