Навiны
Лукашэнка знаходзіцца з візітам у Кітаі
Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, візіт будзе доўжыцца 2–4 чэрвеня.
Пракладзены першы высакахуткасны чыгуначны тунэль пад ракой Хайхэ
Разліковая хуткасць — 350 км/г.
Пекінскія ўлады дадаткова выдадуць 20 тысяч аўтанумароў
Пашыраная квота для электратранспарту.
Кітайскі фестываль «Чай для гармоніі свету» пройдзе ў сталіцы 31 мая
У суботу, 31 мая, на плошчы Свабоды ў Мінску адбудзецца маштабнае мерапрыемства «Чай для гармоніі свету», арганізаванае міністэрствам культуры і турызму КНР, Пасольствам КНР у Беларусі і Мінгарвыканкамам. Карэспандэнт «Звязды» даведалася падрабязнасці.
Прадстаўнік МЗС Кітая: Вынікі візіту віцэ-прэм’ера Дзяржсавета пасадзейнічаюць актывізацыі супрацоўніцтва з Беларуссю
Важная задача — рэалізаваць усе дамоўленасці, дасягнутыя паміж лідарамі Беларусі і Кітая. Такі пункт гледжання выказаў намеснік начальніка Дэпартамента па замежных справах МЗС КНР Яа Шаацзюнь на сустрэчы з беларускімі журналістамі, каменціруючы вынікі візіту ў Мінск віцэ-прэм’ера Дзяржсавета Лю Гачжуна, паведамляе БелТА.
Прэзідэнт: Мы ніколі вас не падводзілі і не падвядзем
Паміж Мінскам і Пекінам тысячы кіламетраў, але адлегласць не перашкода для паважлівага і эфектыўнага супрацоўніцтва, якое Беларусь і Кітай выбудоўваюць не адзін дзесятак год. І, нягледзячы на значныя дасягненні, працэс гэты не спыняецца. Пацверджанне таму — візіт кітайскай дэлегацыі ў нашу краіну на чале з віцэ-прэм’ерам Дзяржсавета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лю Гачжунам. Дэлегацыя правяла перагаворы з членамі ўрада, а ключавой падзеяй візіту кітайскай дэлегацыі сталі перагаворы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.