Навiны
Аб чым дэлегаты УНС, прадстаўнікі мясцовай улады, гавораць падчас сустрэч з людзьмі
Канкрэтна — аб канкрэтных справах
Ілан Маск раскрыў, для чаго насамрэч стварыў кампанію SpaceX
Доўгатэрміновая мэта аэракасмічнай кампаніі SpaceX — развіццё міжзоркавых пералётаў і выхад чалавецтва за межы Сонечнай сістэмы. Пра гэта заявіў кіраўнік кампаніі Ілан Маск падчас выступлення на адной з пляцовак SpaceX у Тэхасе, расказвае SmartPress са спасылкай на Fox News.
Расказваем аб прынцыпах работы дэпутата акругі Гродзенская-Паўночная № 52 Алега Раманава
Інфармацыйная работа і барацьба з фэйкамі
Лукашэнка: «Мы ўсе служым Айчыне»
Аб чым Прэзідэнт гаварыў на прыёме з нагоды старога Новага года
Турыст упаў са сцяны форта пад Гроднам, калі рабіў сэлфі
Турыст упаў са сцяны форта пад Гроднам, калі рабіў сэлфі, яму дапамаглі кіроўца і міліцыянер, які праязджаў непадалёк. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У якім узросце і як лепш расказаць дзіцяці, што Дзеда Мароза не існуе
У якім узросце і як лепш расказаць дзіцяці, што Дзеда Мароза не існуе, БелТА расказала дзіцячы псіхолаг РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Наталля Шымко.
Старэйшаму з памерлых у Новакузнецкім раддоме дзяцей было два тыдні
Дзевяць немаўлят памерлі за навагоднія святы ў закрытым на каранцін радзільным доме ў горадзе Новакузнецку Кемераўскай вобласці.
«Камароўка» павінна стаць аб’ектам гастратурызму
Менавіта гэта пытанне было ўзнята падчас семінара, які правяло Нацыянальнае агенцтва па турызме. Самы вялікі прадуктовы рынак Беларусі стаў месцам сустрэчы прадстаўнікоў тургаліны, кампаній, гатовых уключыць «Камароўку» ў экскурсійныя маршруты. Удзельнікі прайшліся па гандлёвых радах, высветлілі, як у лабараторыі ветэрынарна-санітарнай экспертызы правяраецца якасць прадуктаў, даведаліся пра некаторыя сакрэты рынку, а таксама абмеркавалі, як яго ператварыць у адзін з ключавых аб’ектаў гастратурызму.
Хто дапамог дзядулю прыбраць снег?
Карыстальнік сеткі TіkTok выклаў ролік з вёскі Хрост Маісееўшчынскага сельскага Савета (Барысаўскі раён), дзе, па яго словах, засталося ўсяго пяць жыхароў. Ён зняў мясцовага дзядулю з лапатай у руках, які «перадае прывітанне старшыні сельсавета». Стары, якому 94 гады, прыбіраў снег і гаварыў, што рыхтуе дарогу, каб да яго на наступны дзень змагла прыехаць машына хуткай дапамогі. Аўтар, а ўслед за ім і шматлікія каментатары наракалі на тое, што жыхароў невялікай вёскі пакінулі сам-насам са снежнай бядой.
Прадпрымальнік практыкаваў зарплаты «ў канверце»
Гэта высветлілася падчас праверкі ў сувязі са спыненнем яго прадпрымальніцкай дзейнасці. Інспекцыя МПЗ па Шклоўскім раёне выявіла, што ў ходзе аказання паслуг па грузавых перавозках зарплата тром работнікам, з якімі не былі заключаны працоўныя адносіны, выплачвалася «ў канвертах».