Навiны
У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл у беларускай сталіцы ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск — горад-герой»
Раніцай 23 лютага каля стэлы «Мінск — горад-герой» адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Удзел у цырымоніі ўзяло кіраўніцтва горада і прадстаўнікі сілавых ведамстваў краіны. Карэспандэнты «Звязды» далучыліся да слаўнай традыцыі.
Смольскі здабыў чацвёртае золата Кубка наймацнейшых
Беларус Антон Смольскі стаў пераможцам заключнай гонкі на Кубку мацнейшых спартсменаў па біятлону ў «Раўбічах», паведамляе БелТА.
Больш за чвэрць стагоддзя Вадзім Асвяцінскі прысвяціў служэнню Коласаўскаму тэатру
Больш за 25 гадоў творчага жыцця артыст Вадзім Асвяцінскі прысвяціў служэнню Коласаўскаму тэатру. За гэты час ім сыграна больш за 60 роляў самага рознага кшталту — вострахарактарных, камедыйных, драматычных. Сярод найбольш значных работ мінулых гадоў — Валодзька ў трагікамедыі «Трыбунал» А. Макаёнка, граф Рэтланд у гістарачнай хроніцы «Генры VI» У. Шэкспіра, Франсуа ў дэтэктыве «Загадка дома Вярнье» А. Крысці, гарадскі прарок Ільюк з інсцэніроўкі рамана У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць казачныя персанажы — Алесь з «Купальскай ночы» Ю. Куліка, Певень з «Кошчынага дома» С. Маршака, Воўк з «Вядзьмаркі і Дыназаўрыка» А. Якімовіча, Жук-Рагач з «Казявачкі» Т. Уфімцавай…
У сям’і Вальфовічаў чатыры пакаленні мужчын прысвяцілі жыццё служэнню Айчыне
Кожны чалавек, асабліва калі ён носіць пагоны, адчувае найвялікшы гонар, калі яго дынастыя мае працяг. Прадстаўнікі афіцэрскіх дынастый — асаблівыя людзі, для якіх пераемнасць традыцый, маральныя каштоўнасці, а таксама павышанае пачуццё адказнасці не толькі за сваю сям’ю, а ў цэлым за народ, краіну — не пустыя словы. Здолець усё гэта перадаць сваім нашчадкам, захапіць іх сваёй справай, якая выходзіць за рамкі прафесійных абавязкаў, можа далёка не кожны. У сям’і Вальфовічаў гэта атрымліваецца — прадстаўнік ужо чацвёртага пакалення ваеннаслужачых прысвяціў свой лёс служэнню Айчыне. Да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл мы пагутарылі з начальнікам штаба — першым намеснікам камандзіра 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады падпалкоўнікам Максімам Вальфовічам. Максім Аляксандравіч расказаў аб сваіх гераічных продках, шляху да ўласных афіцэрскіх пагонаў. Ён падзяліўся таксама, наколькі адказна быць сынам генерала, чаму важна любіць справу, якой прысвяціў жыццё.
Усходні гараскоп на наступны тыдзень
Авен. На гэтым тыдні на рабоце могуць узнікнуць дробныя непрыемнасці, якія лёгка выправіць, але яны зоймуць шмат часу. Начальства, мяркуючы па ўсім, пакуль не гатова падтрымаць вашы новыя ідэі, але ўсё ж знайдзіце магчымасць іх выказаць. Вас чакаюць духоўны рост і самаўдасканаленне, праўда, для гэтага спатрэбяцца некаторыя намаганні.
Ці будуць працягнуты праекты «Марафона адзінства» ў рэгіёнах?
Двума праектамі «Адну справу робім» і «Разам працуем, разам спяваем» за перыяд «Марафона адзінства» арганізатары ахапілі 114 прадпрыемстваў. Такія звесткі прывяла кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі Ганна Лукашэнка, паведамляе БелТА.
У гонар 10-гадовага юбілея НЦСМ падрыхтаваў асаблівую выстаўку
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў сёлета святкуе 10-годдзе з дня ўтварэння. У гонар свята ўстанова прапаноўвае гледачам пазнаёміцца з залатым фондам музейнай калекцыі — плёнам карпатлівай працы некалькіх пакаленняў супрацоўнікаў. На выстаўцы «Вечнае быццё светабудовы» прадстаўлены адзін з найважнейшых збораў цэнтра — работы Аляксандра Казлоўскага.
Як праводзіцца селекцыя агародніны?
Метады селекцыі агароднінных культур (як і іншых стратэгічна важных сельгасраслін — пладовых, збожжавых і г. д.) удасканальваюцца ў свеце імкліва. Каб паспяваць за працэсам, патрэбныя высакакласныя спецыялісты і высокатэхналагічнае абсталяванне. Асабісты талент селекцыянера і любоў да зямлі, вядома, таксама ніхто не адмяняў, але вынік залежыць не ад «мічурынскага запала», а ад сучасных селекцыйных методык. Намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і агародніцтве Андрэй Чайкоўскі распавёў аб тым, наколькі сёння беларуская селекцыя можа канкурыраваць з замежнай.
Кітайскі мастак упрыгожыў родную вёску гіганцкім муралам
У вёсцы Шэньцзя, што ў правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай), з’явіўся ўражлівы насценны роспіс вышынёй 10 і шырынёй 8 метраў. Аўтарам працы стаў малады мастак Шэнь Цзін’юй, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Сергяенка прыняў удзел у пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама
Спікер узяў удзел у пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама, прысвечаным інвестыцыйнай дзейнасці ў раёнах вобласці. Ігар Сергяенка выказаў думку, што стрымлівае інвестыцыйную дзейнасць Віцебскай вобласці, калі меркаваць па мінулым годзе, перш за ўсё неасваенне сродкаў па розных кірунках.