Навiны
Чатырохгадовага хлопчыка выратавалі на вадаёме ў Брэсце
У Забайкаллі ўспыхнуў лясны пажар на плошчы 1,9 тысячы гектараў
Пажар на плошчы 1,9 тысячы гектараў тушаць у Забайкальскім краі, ратавальнікі стрымліваюць агонь, каб ён не распаўсюдзіўся на населеныя пункты. Пра гэта са спасылкай на паведамленне прэс-службы МНС РФ інфармуюць РИА Новости.
Як абараніць бульбу ад замаразкаў у выхадныя, расказалі ў МНС
У Беларусі за суткі патушаны 8 лясных, 2 тарфяныя і 54 пажары травы і кустоў
У Беларусі за суткі ліквідаваны 8 лясных пажараў на агульнай плошчы 27,22 га, 2 тарфяныя пажары на агульнай плошчы 0,083 га і 54 пажары травы і кустоў на агульнай плошчы 9,989 га. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.
Авіятары МНС тушаць лясны пажар у Столінскім раёне
Авіятары МНС працуюць па паведамленні аб лясным пажары каля вёскі Старына Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.
Больш за 2 тысячы пажараў адбылося ў Беларусі з пачатку года
З пачатку года ў Беларусі адбылося 2179 пажараў, і гэта на 37 % надзвычайных выпадкаў больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Статыстыка сведчыць і аб негатыўнай тэндэнцыі росту загінулых на пажарах. Па стане на 10 красавіка, ахвярамі агню сталі 230 чалавек, у тым ліку дзіця (трагедыя адбылася ў Лунінецкім раёне).
На Міншчыне стартуе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару»
У рамках сістэматычнай работы па павышэнні культуры бяспекі, МНС праводзіць індывідуальныя прафілактычныя гутаркі і інфармуе насельніцтва аб мерах пажарнай бяспекі. У перыяд з 10 па 14 красавіка адрасная прафілактычная работа ў рамках мерапрыемства «Дом без пажару» будзе праведзена на тэрыторыях Пухавіцкага, Салігорскага раёнаў і горадзе Жодзіна.
МНС Беларусі па даручэнні Лукашэнкі гатова неадкладна аказаць дапамогу М’янме
Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння «ЗУБР» МНС пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці да рэагавання для ліквідацыі наступстваў землетрасення, якое адбылося ў М’янме, паведамілі ў прэс-службе МНС.
Прафілактычная акцыя «За бяспеку разам» прайшла ў Прысталіччы
У рамках акцыі «За бяспеку разам» ратавальнікі засяродзілі ўвагу на Мінскім раёне, які акружае сталіцу Беларусі — Мінск. Гэты раён займае плошчу 1902,6 квадратных кіламетра і складае 4,8 % ад усёй Мінскай вобласці. Ён мяжуе з 12 іншымі раёнамі, што робіць яго важнай часткай рэгіёну. Па дадзеных на кастрычнік 2024 года ў Прысталіччы пражывае больш за 265 000 чалавек, з іх 42 769 — у прыватных дамах і больш за 100 000 — у кватэрах. Гэта падкрэслівае важнасць забеспячэння бяспекі для ўсіх жыхароў раёна.
У краіне стартавала акцыя «За бяспеку разам»
Мэта міжведамаснага мерапрыемства — прадухіленне гібелі людзей ад пажараў і іншых знешніх прычын. Акцэнт у ходзе акцыі будзе рабіцца на абследаванні супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. З імі правядуць тлумачальную работу аб важнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі. Акрамя таго, грамадзян праінфармуюць аб агчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг.