Навiны
Дзеянне ўказа аб адкрыцці спецрахунку для будаўнічых арганізацый прадоўжана да канца 2027 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім прадугледжваецца прадаўжэнне па 31 снежня 2027 года тэрміну дзеяння ўказа № 126 «Аб адкрыцці спецыяльных рахункаў». У дакуменце таксама актуалізаваны пералік будаўнічых арганізацый, якія маюць права на адкрыццё такіх рахункаў. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У Беларусі ўдасканалены парадак ільготнага лекавага забеспячэння насельніцтва
У Беларусі ўдасканалены парадак ільготнага лекавага забеспячэння насельніцтва. Адпаведную пастанову Савета Міністраў «Аб ільготным забеспячэнні лекавымі сродкамі і перавязачнымі матэрыяламі» падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Як забяспечвалася грамадская бяспека ў навагоднія і калядныя святы
Як паведамілі ў МУС, для аховы грамадскага парадку ў святочныя дні быў рэалізаваны комплекс спецыяльных мер. Супрацоўнікі неслі службу ва ўзмоцненым рэжыме.
«Лепш няма навіны, чым калі нараджаюцца малышы». Эйсмант перадала падарункі ад Прэзідэнта мамам, якія нарадзілі 1 студзеня
Па традыцыі ад імя Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі перададзены падарункі сем’ям, у якіх нарадзіліся першыя беларусы ў новым годзе. У раддоме гарадской клінічнай бальніцы нумар 6 Мінска мам павіншавалі прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант, міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў і старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў, паведамляе БелТА.
Як сёння развіваецца сістэма сацыяльных паслуг
Сёння адным з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі з’яўляецца развіццё сістэмы сацыяльнага абслугоўвання. Попыт на сацыяльныя паслугі вызначаюць дэмаграфічныя тэндэнцыі. Сёння ў краіне колькасць грамадзян старэйшых за 65 гадоў складае больш за 1,6 мільёна чалавек, і за апошнія 5 гадоў іх лік вырас амаль на 150 тысяч. Адпаведна павялічваецца і колькасць атрымальнікаў сацыяльных паслуг — за апошнюю пяцігодку яна вырасла на 50 тысяч чалавек і складае ўжо больш за 190 тысяч.
Для карысці, зручнасці і задавальнення
На тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля з’явіўся першы аўтамат для выдачы правільнага і здаровага корму для вавёрак і птушак. На прыладзе знаходзіцца карысная інфармацыя, чым паласаваць паркавых любімцаў, каб яны былі здаровымі і лягчэй перанеслі халодны сезон.
У Беларусі комплексна ўрэгуляваны пытанні кантрольнай дзейнасці
У Беларусі комплексна ўрэгуляваны пытанні ажыццяўлення кантрольнай дзейнасці. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Пенсія Байдэна стала рэкорднай у гісторыі экс-прэзідэнтаў ЗША
Былому прэзідэнту ЗША Джо Байдэну прызначана самая буйная дзяржаўная пенсія сярод усіх экс-кіраўнікоў Белага дома. Пра гэта паведамляе БелТА.
У Мінску арганізавалі 35 горак для катання на цюбінгах і 14 лыжных трас
У Мінску арганізавалі 35 горак для катання на цюбінгах і 14 лыжных трас. Аб гэтым пасля аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення спорту гарвыканкама Максім Варапай, паведамляе БелТА.