Навiны
У «Белпошты» з'явіцца ўласны маркетплейс
«Белпошта» актыўна займаецца распрацоўкай i запускам уласнага маркетплейса, заявiла начальнiк аддзела паштовай сувязi Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Святлана Шыманская. На пляцоўцы будуць прадстаўлены тавары айчыннай i замежнай вытворчасцi. Асноўнымi перавагамi маркетплейса будзе варыятыўнасць спосабу аплаты. За пакупкi можна будзе разлiчыцца як анлайн пры заказе, так i пры атрыманнi тавару — альбо безнаяўнымi, у тым лiку з дапамогай карт растэрмiноўкi, альбо наяўнымi грашыма. Таксама будзе дастаўка ва ўсе населеныя пункты нашай краiны, уключаючы сельскую мясцовасць.
Развіццё «Белпошты» абмеркавалі на нарадзе ў Турчына
На нарадзе ў прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына абмеркавалі будучае РУП «Белпошта» — ад традыцыйных лістоў да лічбавых сэрвісаў і e-commerce, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Шматдзетная маці Вера Лысюк: Нічога не робіць чалавека шчаслівейшым, чым сям’я
У прасторнай і светлай кватэры сям’і Веры Лысюк і Сяргея Зубкова ў новым мікрараёне Барысава з раніцы да вечара звіняць дзіцячыя галасы. Два гады таму тут зноў з’явіліся ложкі для малых.
Якія ёсць спосабы атрымання пенсіі?
Нагадаем, што не так даўно пачалі дзейнічаць змяненні, пры якіх пенсіянеры, не старэйшыя за 70 гадоў, якія жывуць у гарадах, пачалі атрымліваць свае пенсіі толькі праз банк. Але гэта не значыць, што альтэрнатыўныя спосабы атрымаць свае грошы перасталі існаваць. Заўсёды ёсць магчымасць скарыстацца іншымі каналамі. Аб тым, якія спосабы дзейнічаюць у краіне для атрымання пенсіі, расказалі ў Мінпрацы і сацабароны.
Брэсцкая пошта звязвае сэрцы
Ёсць час, калі пошта — у топе па наведваннях. А хочацца ўсе пытанні вырашыць хутка. Мне дапамагла дзяўчына па імені Надзея, якая працуе ў аддзяленні паштовай сувязі № 4 горада Бярозы, што на Брэстчыне. Яна расказала і пра тое, якія пасланні нам часам рыхтуе жыццё.
У Кітаі апрацавалі звыш 174 мільярды пасылак
У мінулым годзе кур’ерскі сектар Кітая апрацаваў 174,5 мільярда пасылак, што на 21 працэнт больш, чым у 2023-м. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным паштовым упраўленні КНР, перадае «Сіньхуа».