Навiны
Як ДАСТы рухаюць наперад эканоміку краіны
У Беларусі плануюць распрацаваць тры міждзяржаўныя стандарты на какава-бабы
У Беларусі плануюць распрацаваць тры міждзяржаўныя стандарты на какава-бабы і метады іх кантролю. Пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі першая намесніца старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Таццяна Шадко, паведамляе БелТА.
Мінсувязі прапануе абмеркаваць праект новага прафстандарту
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць абмеркаванне праекта прафесійнага стандарту «Інжынер сродкаў радыё і тэлебачання (радыёчастотнай службы)», паведамілі ў ведамстве.
У Магілёве Дзяржстандарт выявіў у продажы няякасны малочны шакалад
У Магілёве ў адной з крамаў буйной гандлёвай сеткі ў продажы быў знойдзены няякасны малочны шакалад, паведамляе БелТА.
Дзяржстандарт забараніў увоз і рэалізацыю на тэрыторыі Беларусі папулярнага расійскага шакаладу
У рэестр небяспечнай прадукцыі ў Беларусі трапіў папулярны расійскі горкі шакалад з журавінамі THE ORIGINAL BUCHERÖN, паведамляецца ў Тэлеграм-канале ведамства.
Пірожныя «Бульба» і мерэнгавы рулет з Расіі трапілі ў чорны спіс Дзяржстандарта
Дзяржстандарт унёс у Рэестр небяспечнай прадукцыі прысмакі некалькіх вытворцаў. Пад забарону трапілі папулярныя дэсерты, уключаючы пірожныя «Бульба». Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
«Новыя гарызонты акрэдытацыі ва ўмовах сучасных выклікаў»
Міжнародны форум па гэтай тэме пройдзе ў Мінску 15 жніўня, паведамілі ў Дзяржстандарце.
У Беларусі будзе зарэгістравана Міжнародная асацыяцыя «Цэнтр падтрымкі якасці экспартнай прадукцыі»
Чаму беларускія прадукты такія смачныя?
Зазірнуўшы ў беларускі супермаркет, дзе на прылаўках грувасцяцца горы салямі, кумпякоў і сардэлек айчыннай вытворчасці, а ў малочным аддзеле і зусім вочы разбягаюцца — цудоўная смятана, ёгурты, ражанка, масла, малако — і ўсяго гэтага нярэдка дзясяткі відаў, госці нашай краіны нярэдка ўпадаюць у ступар. Айчынная харчовая прадукцыя заваявала сэрцы не толькі блізкіх суседзяў, але і людзей з далёкага замежжа. Найперш — сваёй найвышэйшай якасцю.
Да 25 ліпеня спажыўцы могуць ацаніць прадукцыю, якая прэтэндуе на Дзяржаўны знак якасці, па паказчыку эстэтычнасці
Зрабіць гэта можна анлайн у тэматычным раздзеле «Дзяржаўны знак якасці» на партале «качество.бел» — vote.gskp.by.