Навiны
Віцебская вобласць далучылася да рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы»
Сёння, 23 снежня, атмасфера радасці і ўзнёсласці панавала ў Віцебскай абласной філармоніі, дзе працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, навагоднія фотазоны, святочныя экспазіцыі і адбылося ўшанаванне ветэранаў працы.
У жыхаркі Калінкавіцкага раёна знойдзена 2 кг мефедрону: ёй пагражае 20 гадоў пазбаўлення волі
Аператыўнікі наркакантролю Гомельскай вобласці пры падтрымцы байцоў АМАПа затрымалі 47-гадовую жыхарку Калінкавіцкага раёна, якая распаўсюджвала наркотыкі на тэрыторыі вобласці. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Душэўныя святы па ўсёй краіне
Навагодні настрой многім людзям дорыць не толькі паўсюдная святочная ілюмінацыя, але і дабрачынныя традыцыйныя акцыі (прычым не толькі тым, каго віншуюць, але і тым, хто віншуе). 23 снежня дадзены старт акцыі «Ад усёй душы». А акцыя «Нашы дзеці» ўжо некалькі дзён упэўнена крочыць па краіне, і нашы карэспандэнты — услед за ёй.
Незвычайны снег заўважаны ў Мінску. У Белгідрамеце патлумачылі яго паходжанне
Антрапагенны снег заўважылі ў Мінску. У Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды патлумачылі яго паходжанне, паведамляе БелТА.
Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб заснаванні Міжнароднай арганізацыі па медыяцыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб ратыфікацыі Канвенцыі аб заснаванні Міжнароднай арганізацыі па медыяцыі», паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка падпісаў законы, накіраваныя на развіццё гандлёва-эканамічных адносін з іншымі краінамі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў законы, накіраваныя на развіццё гандлёва-эканамічных адносін з шэрагам краін. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На Тэнэрыфэ ўстанавілі рэкорд Гінеса па стварэнні самага доўгага каляднага дэсерту ў свеце
Старшыні СК Канстанціну Бычаку прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі
Канстанціну Бычаку, прызначанаму на пасаду старшыні Следчага камітэта Беларусі, прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі. Адпаведны ўказ № 451 падпісаў 23 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Беларусы могуць прапанаваць змены ў правілы навучання вадзіцеляў
Беларусы могуць уносіць свае прапановы па змяненні правілаў падрыхтоўкі вадзіцеляў. У краіне праводзіцца прававы маніторынг заканадаўства, якое рэгулюе праграмы навучання кіраванню транспартнымі сродкамі, паведамляе Мінтранс.
Незамярзайку «IRIS -30» забаранілі ў Беларусі
Незамярзайку з перавышэннем нарматыву па метаноле ў 570,8 раза забаранілі ў Беларусі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.