Навiны
Петрышэнка: Новы корпус БДМУ дазволіць павысіць стандарты і эфектыўнасць медыцынскай адукацыі
Новы практыка-арыентаваны корпус Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта дасць магчымасць павысіць стандарты і эфектыўнасць медыцынскай адукацыі.
Аляксандр Лукашэнка: «У аснове павінны ляжаць інтарэсы нашай дзяржавы»
Абмяркоўваючы праект Дзяржаўнай інвестпраграмы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сёння экспарт становіцца найважнейшым элементам нашай эканомікі. Праз некалькі дзён гэта пытанне ўзнялі больш прадметна — у пятніцу кіраўнік дзяржавы правёў нараду па пытаннях знешнегандлёвай дзейнасці ў 2025 годзе.
Ззянне без абмежаванняў: як насіць бліскаўкі не толькі на святах
Бліскаўкі або паеткі — гэта не проста сімвал свята, гэта — настрой. Традыцыйна асацыюючыся са святочным сезонам, гэтыя іскрыстыя элементы дэкору, здаецца, прызначаныя толькі для снежаньскіх вечарынак. Але чаму мы павінны абмяжоўваць сябе адным месяцам? Сучасная мода дыктуе іншыя правілы, прапаноўваючы нам «гуляць» з бліскаўкамі круглы год. Давайце разбярэмся, як інтэграваць іх у паўсядзённы наш стыль, каб ззяць не толькі на ўрачыстасцях, але і ў будні.
Рэвізія заканадаўства праведзена ў Беларусі па даручэнні Прэзідэнта
У ліпені 2024 года кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў Адміністрацыі Прэзідэнта арганізаваць правядзенне маштабнай рэвізіі заканадаўства. Прэзідэнт заўважыў, што цяпер у Беларусі дзейнічаюць 175 тысяч актаў. Некаторыя з іх цяжка чытаемыя і ўспрымальныя, перагружаны. Такое становішча спраў кіраўнік дзяржавы назваў катастрофай і паставіў задачу прыбраць усё лішняе. «Гэта будзе рэвалюцыя не толькі нарматворчай дзейнасці, гэта будзе рэвалюцыя ў краіне», — ацаніў Аляксандр Лукашэнка маштабы задач.
У «Звяздзе» надрукаваны перадвыбарныя праграмы ўсіх кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі
У газеце «Звязда» за 14 студзеня апублікаваны перадвыбарныя праграмы ўсіх пяці кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на беларускай мове.
У Магілёўскай вобласці да датэрміновых выбараў усё гатова
Пра гэта паведаміў старшыня абласной выбарчай камісіі Яўген Алекса падчас сустрэчы з журналістамі.
Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»
Акцыя «Нашы дзеці» ахапіла больш за мільён дзяцей. Матэрыяльная дапамога ўстановам, дзе яны выхоўваюцца, вучацца ці лечацца, склала 8 мільёнаў рублёў. Больш за 550 тысяч чалавек прынялі ўдзел у акцыі «Ад усёй душы». Падчас мерапрыемстваў сабрана больш за два мільёны рублёў, якія накіраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыяльных пансіянатаў і бальніц сястрынскага догляду, дапамогу і падтрымку пажылых грамадзян.
Галоўчанка: Рана ці позна супрацоўніцтва Беларусі з Захадам адновіцца
Пра гэта заявіў Прэм’ер па выніках нарады ў Прэзідэнта па пытаннях знешнегандлёвай дзейнасці ў 2025 годзе.
«Галоўная каштоўнасць — выбаршчык»
У атрыуме гандлёвага цэнтра «Сталіца» праходзіць унікальны інфармацыйна-асветніцкі праект «Адкрытае веданне». У якасці спікераў выступаюць аўтарытэтныя эксперты, расказваюць пра асаблівасці сённяшняй электаральнай кампаніі і пра тое, чаму так важна прыйсці на выбары.
«Будаўнічая амністыя» ў дзеянні
Як вядома, 13 студзеня Прэзідэнтам Беларусі быў падпісаны Указ № 10 аб падаўжэнні «будаўнічай амністыі» на тры гады. Гэты акумент быў падрыхтаваны згодна з даручэннем кіраўніка дзяржавы, у тым ліку дзякуючы шматлікім зваротам грамадзян у Адміністрацыю Прэзідэнта, ва ўрад і ў Мінбудархітэктуры. Гэта былі простыя жыхары нашай краіны, якія не паспелі ўзаконіць свае самавольныя пабудовы. Цяпер у іх з’явілася магчымасць забяспечыць рэгістрацыю такіх аб’ектаў без адміністрацыйнай цяганіны і штрафаў.