Навiны
Караеў: Дзень Канстытуцыі для краіны і народа-праява павагі да свайго суверэнітэту
Кіраўнікі рэгіёна, праваахоўных структур, моладзь, прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэраны сталі ўдзельнікамі ўрачыстага сходу ў Гродне, прысвечанага Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, перадае БелТА.
40 маладых людзей атрымалі пашпарты ад Пяткевіч і Лук'янава
Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Зале Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе 40 маладых людзей атрымалі свой галоўны дакумент. У рамках усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» пашпарты маладым людзям уручылі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч і член Савета Рэспублікі, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў.
Лепшым школьнікам Міншчыны ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі пашпарты
Выставы, віктарыны, інфармацыйныя ўрокі — па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Гэта ўжо традыцыя, якой не адзін дзясятак гадоў. Ёсць яшчэ адна: напярэдадні і ў дзень, калі быў прыняты Асноўны Закон дзяржавы, беларускім школьнікам уручаюць іх галоўны дакумент — пашпарт. У гэты момант юнакі і дзяўчаты становяцца паўнапраўнымі грамадзянамі, бяруць на сябе адказнасць за будучыню краіны.
Старшыня ФПБ уручыў пашпарты юным таленавітым беларусам
Напярэдадні Дня Канстытуцыі па ўсёй краіне праходзіць акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі». Да яе правядзення далучылася і Федэрацыя прафсаюзаў. Сёння ў нацыянальным прафцэнтры старшыня ФПБ Юрый Сянько ўручыў пашпарты маладым беларусам.
Пра што могуць расказаць архіўныя дакументы?
Чым бліжэй дата 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай, тым больш з’яўляецца гістарычных праектаў і кніг, некаторыя маюць выключнае значэнне для дзяржавы. На Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы прадставілі кнігі «Без тэрміну даўнасці. Беларусь. Злачынствы нацыстаў і іх саўдзельнікаў супраць мірнага насельніцтва на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны». Адзін са зборнікаў прысвечаны Мінскай вобласці, другі — Беларусі ў цэлым. Але абодва — як агульны дакумент, які пацвярджае злачынствы, учыненыя на тэрыторыі нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
«Стаць грамадзянінам нашай краіны — гэта знакава»
Аднак найперш чым атрымаць галоўны дакумент краіны, школьнікі з розных рэгіёнаў азнаёміліся з гісторыяй станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Для хлопцаў і дзяўчат, а таксама іх бацькоў, дэпутатаў і гасцей Палаты прадстаўнікоў у фае Авальнай залы арганізавалі выстаўку «Асноўны Закон дзяржавы», прымеркаваную да Дня Канстытуцыі.
Канстытуцыйны Суд прыняў пасланне Прэзідэнту і Нацыянальнаму сходу
Канстытуцыйны Суд прыняў пасланне Прэзідэнту і палатам Нацыянальнага сходу «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь», перадае БелТА.
Качанава: Вы становіцеся грамадзянамі нашай краіны, якія ўжо нясуць адказнасць за будучыню
Урачыстая цырымонія ў рамках Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!», прымеркаванай да Дня Канстытуцыі, адбылася ў Савеце Рэспублікі. 14-гадовыя пераможцы алімпіяд, спаборніцтваў, конкурсаў, грамадскія актывісты з розных рэгіёнаў краіны атрымалі з рук Старшыні Савета Рэспублікі найважнейшы дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Як дапамагчы глебе стаць больш урадлівай?
Што трэба ўлічваць пры барацьбе за ўраджай? Чаму расце колькасць хвароб і шкоднікаў? Чым можна «прыправіць» глебу, каб павысіць яе ўрадлівасць? Па адказы на гэтыя пытанні звярнуліся ў Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Гэта вядучая навуковая арганізацыя, якая аб’яднала спецыялістаў у галіне батанікі, фізіялогіі, біяхіміі і экалогіі раслін. Сярод кірункаў работы ўстановы — ахова і эфектыўнае выкарыстанне біярэсурсаў, даследаванне фізіялагічных і біяхімічных механізмаў фарміравання прадукцыйнасці і ўстойлівасці раслін, распрацоўка адаптыўных метадаў земляробства.
У Мінску пройдзе сімпозіўм «Пісьменнік і час»
Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» пройдзе ў Мінску 12-13 сакавіка ў межах XXXII Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу. Беларускія і замежныя публіцысты, празаікі, паэты, літаратуразнаўцы збяруцца, каб абмеркаваць наступную тэму: «Культура і інфармацыя як напрамкі развіцця гуманітарнай прасторы». Арганізатары традыцыйнага сімпозіума, які праводзіцца ў Беларусі, пачынаючы з 2015 года, — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Саюз пісьменнікаў Беларусі.