Папулярнае

Юных герояў з палымянымі сэрцамі ўвасобілі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
Пастаноўку пра падпольную арганізацыю «Маладая гвардыя», паводле аднайменнага рамана, прадставілі напрыканцы красавіка на сцэне тэатральнай залы акадэміі. Раман Аляксандра Фадзеева, які апісаў падзеі 1942–1943 гадоў, даволі вялікі, а спектакль — гэта адна дзея без перапынку (амаль дзве гадзіны). Вядома, што для інсцэніроўкі варта было выбіраць, на чым сканцэнтраваць увагу, каб гледачам (а іх трэба мець на ўвазе заўсёды, у тым ліку і пры рабоце студэнтаў, інакш як ім вучыцца кантакту з публікай?) была зразумелая сутнасць аповеду. А калі гледачы яшчэ і маладыя, то іх трэба паглыбіць у гісторыю, даць адчуванне колішняй рэальнасці, якая змяніла (ці наогул спыніла) жыццё шмат каго з маладых хлопцаў і дзяўчат. Таму назва спектакля імкнецца заінтрыгаваць, нібыта «ўцягнуць» у мінулае: «Маладая гвардыя. Партал».

Што мацнейшае за смерць?
На ролю Джуліі ў спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Альпійская балада» Юлію Лазоўскую запрасілі, калі яна яшчэ вучылася ў Акадэміі мастацтваў. Па словах рэжысёра-пастаноўшчыка Святланы Навуменкі, у дзяўчыны яна ўбачыла той стрыжань, які дапамог зрабіць пераканаўчым вобраз італьянскай партызанкі. Аб рабоце над роллю, вайне і каханні пагаварылі з актрысай РТБД Юліяй Лазоўскай.

Што насамрэч хвалюе жанчын?
Нядаўна ў Мінску прайшла прэм’ера спектакля «Салон прыгажосці, або Пра што гавораць жанчыны». Камерны драматычны тэатр паказаў пастаноўку па п’есе расійскага драматурга Аляксея Шчаглова ў рамках праекта «Тэатральныя серады ў Доме Масквы».

Калі героі ажываюць
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася імерсіўная імпрэза «Партал. Сувязь пакаленняў», у якой бралі ўдзел вядомыя беларускія пісьменнікі, студэнты і выкладчыкі БДАМ, моладзь. На нейкі час падалося, што літаратурныя героі сапраўды сышлі з кніжных старонак: настолькі артысты-пачаткоўцы пранікліся тэмай Вялікай Айчыннай вайны...

Новая пастаноўка Вялікага тэатра Беларусі прымушае задумацца пра сутнасць жыцця і балета
«Што наша жыццё? Гульня!..» — згадвалася падчас прэм’еры аднаактавых балетаў пад агульнай назвай «Скокі» ў Вялікім тэатры Беларусі. Нехта гуляе з лёсам, імкнучыся кінуць яму выклік, не разумеючы рэальных магчымасцяў звычайнага чалавека. Нехта гуляе з каханнем, падмяняючы пачуццё сексуальным інстынктам, без думак пра тое, што ёсць мяжа, за якой разняволенасць ператвараецца ў смерць душы і нават фізічнае знішчэнне. А можна гуляць з мастацтвам, прынамсі, галоўны балетмайстар тэатра Ігар Колб сваімі пастаноўкамі прымушае задумацца пра тое, што ўспрыманне мастацкіх з’яў суб’ектыўнае і шмат у чым залежыць ад чаканняў, з якім мы ідзем, напрыклад, у тэатр. Бо для кагосьці мае значэнне найперш балет як мастацтва харэаграфіі, а хтосьці, успрымаючы агулам тое шоу, што зроблена на сцэне: ну, эфектна ж…
Медыягалерэя

Штодзённая грамадска-палітычная беларускамоўная газета

220013, г. Мiнск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А
8 (017) 311-17-41 прыёмная zviazda.by@gmail.com
"Звязда" - старэйшая газета Беларусі, якая выдаецца ўжо больш за стагоддзе. Яе першы нумар выйшаў у свет яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі – 9 жніўня 1917 года.
Сёння газета "Звязда" знаёміць чытача з усімі важнейшымі аспектамі жыцця Беларусі і свету. Палітыка, эканоміка, культура, гісторыя, краязнаўства - спектр тэм неабмежаваны.
- Савет Міністраў
- Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь