Навiны
Развіццё турыстычнай сферы на месцах у Гродзенскай вобласці абмеркавалі на тэматычным семінары
На Гродзеншчыне адбыўся семінар «Роля органаў мясцовага самакіравання ў развіцці турыстычнай прывабнасці Гродзенскай вобласці на прыкладзе Навагрудскага раёна». Удзел у ім прынялі старшыні Гродзенскага абласнога, гарадскога і раённых Саветаў дэпутатаў. Удзельнікі абмеркавалі турыстычны патэнцыял Навагрудскага раёна, перспектывы развіцця экскурсійных маршрутаў і падзейнага турызму, а таксама ўзаемадзеянне мясцовых органаў кіравання і самакіравання ў сферы развіцця і папулярызацыі турызму. Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны пазнавальныя экскурсіі па турыстычных аб’ектах Навагрудка.
Як на месцах развіваюць турыстычны патэнцыял?
Апошнім часам турыстычныя патокі ў нашу краіну павялічыліся, прычым і з Захаду, і з Усходу. Расіяне едуць сюды нават на выхадныя, заходнія госці, карыстаючыся бязвізам, таксама не мінаюць увагай нашы турыстычныя аб’екты. Ды і самі беларусы сталі больш праяўляць цікавасці да ўласнай краіны і ўсё часцей выбіраюць падарожжа па Беларусі ў якасці актыўнага адпачынку. Як не застацца на ўзбочыне гэтага вялікага турыстычнага руху, як працуюць над тым, каб завабіць турыстаў менавіта да сябе, мясцовыя ўлады, высвятлялі нашы карэспандэнты.
У Кітаі чакаецца турыстычны бум
Падчас надыходзячага свята Вясны, з нагоды якога ў Паднябеснай васьмідзённыя канікулы (з 28 студзеня па 3 лютага), чакаецца значны рост як унутранага, так і выязнога турызму, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».