Навiны
У Чашніцкім раёне да абласных «Дажынак» адкрылі новае прадпрыемства
Новае прыватнае прадпрыемства — ТАА «Лукомльскі кансервавы завод» адкрылася ў самым маладым горадзе Беларусі Новалукомлі. Такі падарунак раёну да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі — 2025», які прымае Чашніцкі раён, удалося зрабіць дзякуючы рэалізацыі ініцыятывы Прэзідэнта «Адзін раён — адзін праект». Кошт узвядзення кансервавага завода склаў больш за 18 млн рублёў. Акрамя ўласных сродкаў інвестара выкарыстаны прадастаўленыя дзяржавай ільготныя крэдытына суму больш за 13 млн рублёў.
Лельчыцы сустракаюць абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2025» абноўленай інфраструктурай і святочнай атмасферай
Святочнае шэсце, прэзентацыі падворкаў і падарункі гарпасёлку
«Ніжэй нельга!» Лукашэнка заклікае замацавацца на ўзроўні ўраджаю збожжавых гэтага года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе адказных за аграрны сектар замацавацца на ўзроўні ўраджаю збожжавых гэтага года, паведамляе БелТА.
Аграрыі Беларусі ўбралі звыш 40 % вырашчанай у адкрытым грунце агародніны
Аграрыі Беларусі ўбралі звыш 40 % вырашчанай у адкрытым грунце агародніны, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Намалот збожжа разам з рапсам у краіне ўшчыльную наблізіўся да 9 млн тон
Па аператыўных звестках на 12 верасня з палёў краіны намалочана 8 мільёнаў 981 тысяча тон збожжа разам з рапсам. Пра гэта гаворыцца ў зводцы, апублікаванай Мінселгасхарчам.
Беларускія аграрыі намалацілі 6 млн тон збожжа
Беларускія аграрыі намалацілі 6 млн тон збожжа, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Даведаліся, як у ААТ «Кухчыцы» Клецкага раёна штогод выходзяць на новыя рэкорды
«Сакрэт паспяховага ўраджаю — работа зладжанай каманды». Такім меркаваннем падзяліўся дырэктар ААТ «Кухчыцы» Сяргей Здрок. Паводле яго слоў, добрыя намалоты — заслуга працавітых людзей, патрыётаў краіны і сваёй роднай «кухчыцкай» зямлі. «Сёння ў гаспадарцы ўбрана больш за 1 200 гектараў, намалочана больш за 11 000 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці каля 90 цэнтнераў з гектара. Рапс убраны на плошчы больш за 300 гектараў, намалочана больш за 1 200 тон, сярэдняя ўраджайнасць каля 40 цэнтнераў з гектара», — расказаў кіраўнік прадпрыемства, якое ў гэту ўборачную ва ўсіх на слыху.
Вучоны: Страт ураджаю з-за ўмоў надвор’я ў Беларусі няма, вегетацыя працягваецца
Страт ураджаю з-за ўмоў надвор’я ў Беларусі няма. Вегетацыя сельскагаспадарчых культур працягваецца, паведаміў дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Сяргей Краўцоў, перадае БелТА.
«Мы давалі рэкамендацыі не спяшацца». Вучоны — аб відах на сёлетні ўраджай бульбы
Генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве Вадзім Маханько расказаў, ці хопіць беларусам пасаджанай гэтай вясной бульбы.
Колькі збожжа, бульбы і буракоў плануецца вырасціць у бягучым годзе
Начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Лешык расказаў аб тым, колькі збожжа, бульбы і буракоў плануецца вырасціць сёлета, паведамляе БелТА.