Навiны
Як прайшла рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамена ў Беларусі?
У мінулую суботу навучэнцы 11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі адрэпеціравалі адну з галоўных падзей у сваім жыцці — цэнтралізаваны экзамен, які вызначыць іх далейшы шлях і дасць пуцёўку ў будучыню. Падобная рэпетыцыя карысная не толькі ў практычным плане — праверыць свае веды, але і ў псіхалагічным — пасля яе будучы выпускнік умее «арыентавацца на мясцовасці» і на ўласным досведзе ведае ўсе нюансы арганізацыі экзамену.
З Указа Прэзідэнта пачаўся адлік будаўніцтва Гістарычнага музея
Рашэнне пра гэта прыняў кіраўнік дзяржавы, яно зацверджана асобным указам 5 лютага. Справа адметная ад пачатку, бо праз свой удзел у ёй могуць зрабіць унёсак у гісторыю і культуру краіны людзі ва ўзросце да 31 года. Статус — «Усебеларуская маладзёжная будоўля» — падкрэслівае неабходнасць далучэння да нацыянальнай спадчыны пакалення, якое скіравана на будучыню.
Эксперты аб размеркаванні і канкрэтызаці паўнамоцтваў старшынь базавых выканкамаў
Навіна аб тым, што ўжо ў наступным месяцы можа быць падпісаны ўказ кіраўніка дзяржавы аб паўнамоцтвах і кампетэнцыях
кіраўнікоў базавых выканкамаў, стала без перабольшвання рэзананснай. Гэта тэма ўжо неаднойчы абмяркоўвалася, нават на ўзроўні Усебеларускага народнага сходу. У чацвер на адпаведнай нарадзе Прэзідэнт расставіў усе акцэнты, галоўныя з якіх: гэта патрэбна для нармальнага функцыянавання і развіцця інстытута дзяржавы, кіраўнік рай- або гарвыканкама павінен быць на сваёй тэрыторыі гаспадаром, з якога строга пытаюць, але які мае права гэтаксама строга спытаць з іншых.
Курс долара ў абменніках ніжэйшы, чым на біржы
Некаторы час таму фінансавыя эксперты (ды і нашы чытачы таксама) заўважылі нязвыклыя для беларускай рэальнасці курсы ў абменніках. Долары банкі цяпер прадаюць ніжэй курсу Нацбанка. Як гэта зразумець?
Пятага красавіка пройдзе конкурс «Час танцаваць»
ІV Адкрыты рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва «Час танцаваць» ізноў збярэ 5 красавіка 2025 года аматараў і прафесіяналаў для чарговай дэманстрацыі іх здольнасцяў і талентаў. Напярэдадні старту адборачнага этапу арганізатары маштабнага праекта распавялі журналістам, чым будзе адметны ён сёлета і на што варта арыентавацца пры падачы заяўкі.
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і парк Народнага адзінства плануецца пабудаваць у 2025-2027 гадах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лютага падпісаў указ нумар 50, якім прадугледжваецца будаўніцтва ў 2025-2027 гадах у раёне вуліцы Арлоўскай у Мінску Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, парку Народнага адзінства і стварэнне пастаяннай экспазіцыі музея. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
40 аб'ектаў з Дзяржаўнай інвестпраграмы плануецца ўвесці ў эксплуатацыю сёлета
Фактычна гэты асноўны фінансавы дакумент, які закранае ўсе сферы жыццядзейнасці краіны, вызначае кірункі і канкрэтныя аб’екты, на якія будуць выдзелены сродкі з рэспубліканскага бюджэту. На фінансаванне аб’ектаў, уключаных у праграму, у 2025 годзе прадугледжана 2 млрд 207 млн рублёў, з іх больш за 80 працэнтаў — на рэалізацыю дзяржаўных праграм «Дарогі Беларусі», «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека», «Адукацыя і маладзёжная палітыка», «Будаўніцтва жылля», «Аграрны бізнес», «Пагранічная бяспека» і іншых.
Як Магілёўшчына будзе прыгажэць?
Толькі ў маштабах абласнога цэнтра плануецца капітальна адрамантаваць 36 жылых дамоў, тысячы квадратных метраў дахаў і стыкаў панэльных шматпавярховікаў, замяніць болей чым 30 ліфтаў, абнавіць 16 дзіцячых пляцовак, завяршыць рамонты вулічна-дарожнай сеткі на некалькіх вуліцах, зрабіць шмат чаго іншага. Прычым не толькі рукамі камунальных службаў, але і жыхароў.
Беларусь і Расія павялічылі ў 2024 годзе гандаль прадукцыяй АПК на 15 працэнтаў
Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў галіне аграпрамысловага комплексу, рыбнай гаспадаркі, прыродаахоўнай дзейнасці і экалогіі абмеркавана 5 лютага ў Маскве на сустрэчы намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Юрыя Шулейкі і віцэ-прэм’ера Расіі Дзмітрыя Патрушава. Аб гэтым інфармуе прэс-служба расійскага ўрада, паведамляе БелТА.
У Мінску ідзе будаўніцтва новага ФАКа і сучаснай інфекцыйнай бальніцы
Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў правёў выязныя нарады, на якіх азнаёміўся з ходам будаўніцтва новых сацыяльных аб’ектаў. У бліжэйшай будучыні мінчане змогуць адпачыць у новым фізкультурна-аздараўленчым комплексе па вуліцы Янкі Лучыны, а таксама атрымаць якасную медыцынскую дапамогу ў сучаснай інфекцыйнай бальніцы.