Навiны
Ідзе адбор удзельнікаў на галоўны рэспубліканскі мастацкі конкурс для моладзі
Cтартаваў адбор твораў на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе «Трыенале маладых мастакоў — 2025», які арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Гэта фактычна вялікі агляд творчай моладзі, які праходзіць раз на тры гады і сведчыць пра «голас маладых у фарміраванні культурнага ландшафту» нашай краіны.
«Класная» прэм’ера, ці Падарунак усім настаўнікам
З пачаткам навучальнага года класныя кіраўнікі ўжо задумваюцца, на якія фільмы можна будзе схадзіць усім класам гэтай восенню. І каб доўга шукаць цікавую і карысную карціну не прыйшлося, пра гэта ўжо паклапаціліся беларускія кіношнікі, зрабіўшы шыкоўны падарунак усім настаўнікам да Дня ведаў — гаворка пра доўгачаканую прэм’еру «Класная».
Лаўрэатаў прэміі імя Кірылы Тураўскага ўшанавалі ў Гомелі
Кніжнікі прадстаўляюць Беларусь у Маскве
З 3 па 7 верасня ў сталіцы Расіі праходзіць Маскоўскі Міжнародны кніжны кірмаш. Дзесяткі стэндаў прадстаўляюць прадукцыю болей 300 выдавецтваў з розных краін свету.
«Гістарычны шлях у фота». Выстава, прысвечаная В’етнамскай народнай арміі, адкрылася ў Музеі гісторыі ВАВ
Тэматычная фотавыстава «Гераічная В’етнамская народная армія» адкрылася ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе БелТА.
Што можна знайсці ў праграме «Белай вежы»?
З 5 па 12 верасня ў Брэсце збярэ сваіх прыхільнікаў ХХІХ Міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа». Маштабнае мерапрыемства за гады існавання стала адным з брэндаў рэгіёна.
Адкуль бярэцца натхненне?
Чароўны праект Алы Касцялецкай «Крыніца з пустаты» прэзентавалі ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (куратар выстаўкі — Надзея Хмыль). У цэнтры творчага даследавання мастачкі — унутраны космас чалавека, дзе нават сярод бязмернай пустэчы можна знайсці натхненне, духоўнасць і вызваліцца ад цяжару жыццёвых драм.
Як першаснае і жывое ў чалавеку становіцца крыніцай натхнення і духоўнага росту
Галерэя DK запрашае на персанальную выстаўку Любові Сас «Прырода ўнутры». Гэта серыя экспрэсіўнага жывапісу пра крохкі баланс паміж розумам і інстынктамі, паміж знешнім выглядам і ўнутраным станам. Пра тое, як мы застаёмся часткай прыроды, нават калі і навучыліся насіць маскі.
Акварэльныя пейзажы Валерыя Талкачова дэманструюцца ў «Арт-Фабрыцы»
Мастак Валерый Талкачоў выступае з персанальнай выстаўкай «Дакрананне» ў галерэі «Арт-Фабрыка». У экспазіцыі — лёгкія і празрыстыя акварэлі — пейзажы, якія перадаюць не толькі настрой прыроды, але і душэўны стан таго, хто назірае за яе жыццём.