Навiны
Павышэнне ПДВ да расійскага ўзроўню ў Беларусі пакуль не плануецца
Павышэнне падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ) да расійскага ўзроўню ў Беларусі пакуль не плануецца, паведаміў журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў пасля разгляду дэпутатамі праекта закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год» у другім чытанні, паведаміла БелТА.
Беларускаму дзяржаўнаму тэхналагічнаму ўніверсітэту спаўняецца 95 гадоў
Казаць аб шаноўным узросце паважанай ВНУ можна, калі толькі пералічваць яе заслугі. На самай справе там жыве маладосць — шумная, дзёрзкая, мэтанакіраваная. І кожны верасень, як толькі ва ўніверсітэт прыходзяць чарговыя першакурснікі, яго ўзрост быццам абнуляецца, а жыццё напаўняецца новымі сэнсамі.
Анколагі расказалі, якія пухліны выклікае тытунь і ці можна іх выявіць на ранніх стадыях
Колькасць пацыентаў з анказахворваннямі расце, але гэта агульная тэндэнцыя як у краінах Еўропы, так і ў многіх іншых. І звязана яна найперш з павялічэннем працягласці жыцця і старэннем насельніцтва (рак, як вядома, — захворванне пажылых людзей), а таксама з магчымасцямі сучаснай медыцыны выяўляць злаякасныя новаўтварэнні на ранніх стадыях. Захваральнасць на рак у нашай краіне складае 640 новых выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва.
Новы рэгламент упарадкаваў узгадненне павышэння адпускных цэн на спажывецкія тавары і сыравіну
У Беларусі зацвердзілі рэгламент павышэння адпускных цэн на спажывецкія тавары і сыравіну. Сам па сабе прынцып коштавага рэгулявання застаўся нязменны. Але некалькі змяняецца алгарытм змены кошту ў большы бок. Цяпер адпаведнае рашэнне будзе прымацца Камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў. Тлумачым, што і як.
Тайланд адмяніў паўвекавую забарону на дзённы продаж алкаголю
Пасля больш чым пяцідзесяцігадовага перапынку Тайланд адмяніў дзённую забарону на продаж алкаголю. Новыя правілы ўступілі ў сілу і дазваляюць набываць спіртное з 14:00 да 17:00, паведаміла ТАСС.
У Беларусі ўдакладнены парадак правядзення дзяржаўнага будаўнічага нагляду
У Беларусі ўдакладнены парадак ажыццяўлення дзяржаўнага будаўнічага нагляду, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Селіверстаў: Асноўныя долі ў расходах рэспубліканскага бюджэту на 2026 год займаюць сацыяльныя артыкулы
Асноўныя долі ў расходах рэспубліканскага бюджэту на 2026 год займаюць сацыяльныя артыкулы, расказаў журналістам міністр фінансаў Юрый Селіверстаў пасля разгляду дэпутатамі праекта закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год» у другім чытанні, перадае БелТА.
У Мінскай вобласці ў бягучым годзе заменена больш за 103 км сетак водазабеспячэння і водаадвядзення
У Мінскай вобласці за 11 месяцаў бягучага года заменена амаль 75 км водаправодных сетак. Пра гэта БелТА паведамілі ў Жыллёва-камунальнай гаспадарцы Мінскай вобласці.
Маск выказаў здагадку, хто стане наступным прэзідэнтам ЗША
Амерыканскі прадпрымальнік і мільярдэр Ілан Маск лічыць, што віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс можа стаць наступным прэзідэнтам краіны на два тэрміны. Такія даныя прыводзіць ТАСС са спасылкай на газету Politico. Паведаміла БелТА