Навiны
Урад Літвы вырашыў адкрыць граніцу з Беларуссю
Урад Літвы вырашыў адкрыць граніцу з Беларуссю, перадае БелТА.
Духоўны прыстанак: Іўе
У лютым Прэзідэнт выказаў прапанову аб стварэнні кропак прыцяжэння для вернікаў усіх канфесій. Для развіцця духоўнага цэнтра мусульман абрана Іўе — унікальнае мястэчка, дзе стагоддзямі ў міры і згодзе жылі прадстаўнікі розных рэлігій. У горадзе ўсталяваны помнік «Адзінства чатырох канфесій». Таксама тут знаходзіцца ўнікальны Музей нацыянальных культур. У Іўі захаваліся храмы традыцыйных канфесій і па сутнасці ўжо сам горад — ідэальная пляцоўка для стварэння цэнтра прыцягнення вернікаў і дыялогу аб адзінстве народа.
2026—2027 гады аб'яўлены ў Беларусі і Кітаі Гадамі прамысловай кааперацыі
Гэта стратэгічнае рашэнне было дасягнута на вышэйшым узроўні — у ходзе сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна 31 жніўня 2025 года на саміце ШАС у Цяньцзіні.
У Віцебску адбудуцца Дні Пскоўскай вобласці
Сябры з памежнага рэгіёна Расійскай Федэрацыі будуць гасціць у горадзе над Дзвіной 20 і 21 лістапада.
Для незанятых у эканоміцы жыроўкі пацяжэлі
У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі патлумачылі змены ў разліку платы за асобныя ЖКП (цеплазабеспячэнне, гарачае водазабеспячэнне, газазабеспячэнне), а ў Міністэрстве па падатках і зборах — абгрунтаванасць такога падыходу.
Лукашэнка падпісаў указ аб прыёме ў беларускае грамадзянства 224 чалавек, у тым ліку 16 непаўналетніх
Беларускае грамадзянства прадастаўлена 224 замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, у тым ліку 16 непаўналетнім. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 лістапада, паведамляе БелТА.
Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2026 год
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 лістапада падпісаў указ № 400, якім зацверджаны план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2026 год, паведамляе БелТА.
БУТБ плануе пашырыць лінейку цэнавых індэксаў
Беларуская ўніверсальная таварная біржа плануе пашырыць лінейку цэнавых індэксаў, якія публікуюцца. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе БУТБ.
У Мінску цагляны мур прыціснуў рабочага, ён у вельмі цяжкім стане
Следчыя высвятляюць абставіны траўміравання рабочага ў Мінску. Пра гэта БелТА паведамілі ў Следчым камітэце.
Беларусь і Кітай будуць пашыраць геаграфію авіязносін
Мінск і Пекін дамовіліся ўмацоўваць супрацоўніцтва ў сферы транспарту, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінтранса па выніках рабочай сустрэчы міністраў транспарту Беларусі і Кітая Аляксея Ляхновіча і Лю Вэя.