Top.Mail.Ru

У Віцебску адбудуцца Дні Пскоўскай вобласці

Сябры з памежнага рэгіёна Расійскай Федэрацыі будуць гасціць у горадзе над Дзвіной 20 і 21 лістапада. 


За два дні адбудуцца дзелавыя сустрэчы па розных кірунках супрацоўніцтва, бізнес-мерапрыемствы, круглыя сталы, культурныя акцыі. Насычаную праграму адкрые лагістычны форум «Тавар + пункт назначэння = экспарт» з удзелам прадстаўнікоў кампаній расійскага рэгіёна і Віцебскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. На іншых пляцоўках прадстаўнікі дзвюх абласцей абмяняюцца вопытам рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы занятасці насельніцтва, абмяркуюць магчымасці трансгранічнага супрацоўніцтва ў галіне турызму і маладзёжнай палітыкі, узаемадзеяння ў пытаннях захавання гістарычнай памяці.

Цэнтральная падзея — 11-е пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Пскоўскай вобласці, на якой падвядуць прамежкавыя вынікі развіцця партнёрства, абмяркуюць перспектыўныя, у тым ліку новыя, кірункі ўзаемадзеяння. 

Віцябчане і госці горада змогуць азнаёміцца з унікальнай прадукцыяй расійскага рэгіёна, набыць яе падчас прэзентацыйнага кірмашу Пскоўшчыны ў канцэртнай зале «Віцебск». Там будуць прадстаўлены натуральныя фермерскія прадукты — сыры, тушонка, кандытарскія вырабы, чаі і іншае, а таксама вырабы народных майстроў.

Святлана ЯКАЎЛЕВА 

Фота з адкрытых крыніц

Чытайце таксама: Віцебская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў распачала рэалізацыю праекта «Вуснамі немаўляці»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю