

Законапраект аб змяненні закона аб дзяржсакрэтах разгледзяць дэпутаты 14 мая
Чарговае пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адбудзецца 14 мая 2025 года пад старшынствам спікера Ігара Сяргеенкі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.


«Лакаматыў» і «Трактар» пачынаюць фінальную серыю Кубка Гагарына
У плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі стартуе фінал сезона-2024/25 паміж яраслаўскім «Лакаматывам» і чэлябінскім «Трактарам», паведамляе БелТА.

ІІІ Рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога» адкрыўся ў Мінску
ІІІ Рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога» стартаваў на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 12 мая. Значнае культурнае мерапрыемства на працягу амаль трох тыдняў аб’яднае тэатральныя калектывы з усёй краіны. Так, да 29 мая гледачы змогуць убачыць 15 спектакляў, якія нагадаюць пра тое, якой дарагой цаной было здабыта мірнае неба над Беларуссю.

Еўразійскі эканамічны форум у Мінску пройдзе 26-27 чэрвеня
Еўразійскі эканамічны форум у 2025 годзе ў Мінску пройдзе 26-27 чэрвеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 8 мая 2025 года нумар 256 «Аб арганізацыі Еўразійскага эканамічнага форуму ў 2025 годзе ў г. Мінску», паведамляе БелТА.

Вулкан Канлаон на Філіпінах выкінуў слуп попелу і дыму на 4,5 км
Філіпінскі вулкан Канлаон, размешчаны на востраве Негрос у цэнтральнай частцы архіпелага, выкінуў слуп попелу і дыму на вышыню каля 4,5 кіламетра. Пра гэта паведамляе РИА Новости.

Беларусы перамаглі на старце кваліфікацыі юнацкага ЧЕ па футболе
Футбалісты юнацкай зборнай Беларусі (U-17) паспяхова пачалі выступленне ў кваліфікацыі першынства Еўропы, паведамляе БелТА.

Магілёўскіх тэатралаў запрашаюць на прэм’еру
Гледачоў чакае сустрэча з героямі п’есы Ганны Слуцкі і Валянціна Горлава «Кахай мяне, як я цябе!» ў пастаноўцы рэжысёра Міхаіла Лашыцкага. Рэтра-камедыя пад назвай «Від на мора з шафы» цёплая рамантычная гісторыя пра каханне і не толькі.

У Беларусі плануюць удасканаліць закон аб урэгуляванні неплацежаздольнасці
Мінэканомікі ініцыюе мерапрыемствы па ўдасканаленні закона «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці», паведамілі ў прэс-службе міністэрства.