Навiны
Каранік: Калі гэта зроблена сумесна, грамадзяне гэта цэняць і захоўваюць
У эфіры тэлеканала «Беларусь 1» намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Каранік расказаў аб сваім бачанні ўзмацнення ролі профільных намеснікаў прэм’ер-міністра (пра што гаварыў кіраўнік дзяржавы, прымаючы нядаўнія кадравыя рашэнні), аб паляпшэнні якасці жыцця насельніцтва праз рэалізацыю грамадзянскіх ініцыятыў на месцах, а таксама аб роўным доступе грамадзян да сацыяльных паслуг, які вырашаецца па некалькіх кірунках.
Галоўчанка прадставіў калектыву Апарата Саўміна і профільным міністрам новага віцэ-прэм’ера
Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка прадставіў віцэ-прэм’ера Уладзіміра Караніка калектыву Апарата Савета Міністраў і профільным міністрам, перадае БелТА.
Падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці за 2024 год
На пасяджэнні Гродзенскага аблвыканкама былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці за 2024 год і задачы на 2025 год, а таксама выкананне бюджэту рэгіёна за 2024 год і задачы па выкананні бюджэту на 2025 год.
У Гродне ўрачыста адкрылі новы пешаходны мост
Віадук знаходзіцца каля Румлёўскага парка. Ён пабудаваны на месцы старога маста, які з цягам часу прыйшоў у аварыйны стан і быў зачынены для прахода. Для многіх жыхароў Занеманскай часткі горада гэта стварыла значныя праблемы. Мост звязвае не толькі дзве часткі парка, але і забяспечвае доступ да важных аб’ектаў інфраструктуры, жылога мікрараёна, устаноў адукацыі. Таму было прынята рашэнне віадук адрамантаваць.
Каранік сустрэўся з калектывам «Гродна Азота»
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік сустрэўся з калектывам ААТ «Гродна Азот». У сустрэчы ўдзельнічалі блізу 500 чалавек, ключавой тэмай сталі прэзідэнцкія выбары, паведамляе БелТА.
Уладзімір Каранік сустрэўся з калектывамі Беларускай АЭС і Ашмянскага мясакамбіната
Уладзімір Каранік сустрэўся з калектывамі Беларускай АЭС і Ашмянскага мясакамбіната.
Уладзімір Каранік правёў сустрэчу са студэнтамі і выкладчыкамі ГрМУ
Апроч пытанняў электаральнай кампаніі, удзельнікі мерапрыемства задалі яму шэраг хвалюючых іх пытанняў у сферы прафесійнай дзейнасці, паведамляе тэлеграм-канал «Пул 4 Рэгіён».