Навiны
Беларусь уводзіць інавацыйныя тэхналогіі для перапрацоўкі адходаў
Начальнік упраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Сазонава расказала, якія тэхналогіі дазволяць Беларусі выкарыстоўваць 99% адходаў, паведамляе БелТА.
Вучоныя стварылі новы матэрыял для ачысткі сцёкавых вод і атмасферы святлом
Новы матэрыял, здольны ператвараць атрутныя для жывых істот рэчывы ў вуглякіслы газ, азот і ваду, прапанавалі спецыялісты Інстытута хіміі раствораў РАН. Яго ўжыванне дапаможа ў ачыстцы прамысловых сцёкавых вод і атмасфернага паветра ад забруджвальнікаў арганічнай прыроды рознай структуры. У адрозненне ад існуючых спосабаў ачысткі навакольнага асяроддзя, прапанаваная канцэпцыя не патрабуе працавыдаткаў, электраэнергіі і рэгулярнай замены фільтраў, паведамляюць РИА Новости.
Аляксандр Лукашэнка: «Аднаўляльныя і другасныя рэсурсы — наша „золата“ літаральна пад нагамі»
«Гэта рэзерв эканомікі. Ці ж не так?»
На нарадзе ў Лукашэнкі Мінпрыроды выступіла з ініцыятывай
Экаактывісты дапамагаюць у захаванні крыніц Гродзенскай пушчы
Творчы калектыў «Прынямонне», які створаны пры Інстытуце прыродакарыстання НАН Беларусі, выйшаў з прапановай укараніць у вучэбны працэс Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта новую праграму па вывучэнні, лабараторным даследванні і прымяненні ў медыцынскай практыцы мінеральна- сыравінных рэсурсаў — крынічнай вады і тарфяна-сапрапелевай гразі заказніка «Гродзенская пушча». Прапанова падтрымана на ўзроўні ўніверсітэта і будзе разглядацца ў вышэйшых інстанцыях. Дарэчы, такая практыка павінна стаць першай сярод медыцынскіх вну Беларусі.
Сівак ацаніў работу аб’ектаў сферы абыходжання з адходамі
Перапрацоўка адходаў — драйвер эканамічнага росту. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Глабальнае пацяпленне адмяняецца? Праз 40 гадоў на Зямлі пачнецца ледніковы перыяд, папярэдзілі вучоныя
Кліматычны крызіс пагражае стратай самабытнасці карэнным народам Арктыкі
Кліматычны крызіс імкліва мяняе Арктыку, і карэнныя народы рэгіёну — асабліва інуіты і саамі — сутыкаюцца з сур’ёзнымі наступствамі гэтай з’явы. Згодна з дакладам ААН «Стан карэнных народаў свету: кліматычны крызіс», змены закранаюць не толькі навакольнае асяроддзе, але і культурныя традыцыі, харчовую бяспеку і здароўе, уключаючы псіхаэмацыйны стан.
Чым замяніць штучныя кветкі на Радаўніцу?
Чым можна замяніць штучныя кветкі на Радаўніцу, паведамляе БелТА са спасылкай на Гомельскі абласны камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.