Навiны
З якімі пытаннямі звяртаюцца выбаршчыкі да вядомага ўрача і дэпутата
Кожны з парламентарыяў, акрамя падрыхтоўкі законапраектаў і разгляду іх на парламенцкіх сесіях, як мінімум адзін тыдзень у месяц праводзіць у сваёй выбарчай акрузе. І гэты тыдзень, адзначае член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Георгій Хлябовіч, звычайна насычаны рознымі падзеямі і камунікацыяй з выбаршчыкамі, у тым ліку вырашэннем праблем, з якімі звяртаюцца людзі. Паколькі яго Баранавіцкая сельская акруга № 7 уключае тры раёны, то ў кожным з іх дэпутат абавязкова праводзіць асабісты прыём, адну прамую тэлефонную лінію на тры раёны, сустракаецца з рабочымі калектывамі і моладдзю. Народны выбраннік у інтэрв’ю карэспандэнту «Звязды» падрабязна і шчыра расказаў пра галоўныя аспекты работы ў сваёй акрузе.
Галкіпер «Дынама» Фукале прызнаны найлепшым варатаром лістапада ў КХЛ
Кантынентальная хакейная ліга на падставе статыстычных даных і аналітычнай ацэнкі матчаў вызначыла найлепшых гульцоў лістапада ў чатырох намінацыях, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу КХЛ.
Найлепшым варатаром упершыню ў кар’еры прызнаны галкіпер мінскага «Дынама» Зак Фукале, які атрымаў пяць перамог у сямі матчах месяца з каэфіцыентам надзейнасці 1,44. Па варотах канадца было нанесена 180 кідкоў, з якіх ён адбіў 170 (94,44 %). У матчах з «Сібір’ю» (7:0) і «Спартаком» (6: 0) Фукале згуляў «на нуль».
Таксама лаўрэатамі лістапада сталі абаронца СКА Трэвар Мэрфі, нападаючы «Металурга» Уладзімір Ткачоў і пачатковец «Салавата Юлаева» Аляксандр Жароўскі. Усяго ў мінулым месяцы было згуляна 119 матчаў, у якіх прынялі ўдзел 625 хакеістаў. Сярэдняя выніковасць склала 5,51 шайбы за гульню.
Рыжанкоў: Беларусь атрымала магчымасць свабодна гандляваць у Алжыры сваёй малочнай прадукцыяй
Чым падобныя Беларусь і Алжыр і чаму маюць агульны погляд на еўрапейскую «дэмакратыю»
Беларусь прадставіць нацыянальны стэнд на Маскоўскім тыдні інтэр’ера і дызайну
Беларусь упершыню прыме ўдзел у Маскоўскім тыдні інтэр’ера і дызайну і адразу прадставіць свой нацыянальны стэнд. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дэпартаменце прадпрымальніцтва і інавацыйнага развіцця Масквы.
БУТБ будзе супрацоўнічаць з Канфедэрацыяй работадаўцаў Алжыра
Якія кадры патрэбныя будуць эканоміцы ў найбліжэйшыя пяць гадоў, расказалі ў Мінпрацы
Эксперт: адным з самых эфектыўных спосабаў умацавання міру з’яўляецца пашырэнне рэгіянальнага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва
Вальфовіч прыбыў у В’етнам для перагавораў, будзе закранута і эканамічная сфера
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч пачаў рабочы візіт у Ханой (В’етнам). Такая інфармацыя агучана ў эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны», паведамляе БелТА.
Наш дарагі
...Той дзень у памяці да сёння. Мне 15. За вёскай, на невялічкім узгорку, які павольна спускаецца да рэчкі, — паша для кароў. Пад’еўшы і прытаміўшыся, яны паляглі. Значыць, пастушкам можна пачытаць?