Top.Mail.Ru

Навiны

У Магілёве дадзены старт маладзёжнаму форуму «Энергія будучыні — 2025»

У Магілёве дадзены старт маладзёжнаму форуму «Энергія будучыні — 2025»

Форум праходзіць ужо другі раз і накіраваны на кансалідацыю маладых кадраў энергетычнай галіны рэгіёна. Мерапрыемства, якое пачалося 12 лістапада, сабрала 60 найбольш ініцыятыўных работнікаў з усіх філіялаў прадпрыемства РУП «Магілёўэнерга». 

Мінская і Маскоўская вобласці падзяліліся вопытам па выкарыстанні зямель сельскагаспадарчага прызначэння

Мінская і Маскоўская вобласці падзяліліся вопытам па выкарыстанні зямель сельскагаспадарчага прызначэння

У абмеркаванні прынялі ўдзел дэпутаты Маскоўскай абласной Думы, дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі Маскоўскай вобласці, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады Мінскай вобласці.

Пазітыўны сігнал для беларускай эканомікі: эксперты — аб запавольванні тэмпаў інфляцыі

Пазітыўны сігнал для беларускай эканомікі: эксперты — аб запавольванні тэмпаў інфляцыі

Днямі Нацбанк агучыў даныя аб індэксе спажывецкіх цэн за кастрычнік 2025-га, паказаўшы, што гэты паказчык знізіўся да 6,9 % у гадавым выражэнні. Гэты пазітыўны трэнд не маглі не заўважыць у экспертнай супольнасці, бо зніжэнне працягваецца ўжо трэці месяц запар. 

Зніклага Максіма Зяньковіча знайшлі мёртвым за некалькі кіламетраў ад веласіпеда

Зніклага Максіма Зяньковіча знайшлі мёртвым за некалькі кіламетраў ад веласіпеда

Была абследавана тэрыторыя плошчай амаль 3 тысячы гектараў, вадалазы праверылі каля 10 кіламетраў ракі. У аперацыі ўдзельнічалі каля дзвюх тысяч чалавек. Пошукі не спыняліся ні на імгненне.



Народжаная Перамогай: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў адзначыла 80-годдзе

Народжаная Перамогай: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў адзначыла 80-годдзе

Навучальная установа, дзе жыве творчасць, — гэта стараліся падкрэсліць ў своеасаблівым пралогу ўрачыстага пасяджэння. Неабходнасць прафесійных творцаў рэспубліка адчула адразу пасля вайны: Беларусь аднаўлялася пасля вызвалення, але ўжо глядзела далёка наперад — як будзе ствараць, гарманізаваць свет і радаваць людзей. Ужо праз два месяцы пасля Перамогі, 20 жніўня 1945-га года было прынята і зацверджана пастановай рашэнне аб арганізацыі Беларускага дзяржаўнага тэатральнага інстытута. А ўжо 14 лістапада 1945 года на акцёрскім аддзяленні з’явіліся першыя студэнты — 27 чалавек, якія займаліся тады яшчэ ў памяшканні Мінскага педагагічнага інстытута. З 1 верасня 1953 года адкрываецца мастацкі факультэт — тады ўжо інстытут перастаў быць выключна тэатральным. Створаны кафедры графікі, выяўленчага мастацтва, скульптуры... Прырастаць кафедрамі, спецыяльнасцямі па розных кірунках навучальная ўстанова працягвала ў залежнасці ад таго, як іх неабходнасць дыктаваў час. 

Колькі дзён без даведкі можа не хадзіць дзіця ў школу падчас сезона прастуд?
223

Колькі дзён без даведкі можа не хадзіць дзіця ў школу падчас сезона прастуд?

Намеснік начальніка аддзела лячэбна-прафілактычнай дапамогі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама Вольга Ватоліна расказала, колькі дзён без даведкі можа не хадзіць дзіця ў школу падчас сезона прастуд, перадае БелТА.


У кітайскім Тунжэне павялічваецца вытворчасць чаю матча

У кітайскім Тунжэне павялічваецца вытворчасць чаю матча

Крыніца дабрабыту 110 тысяч чаяводаў.

Кітай з’яўляецца найбуйнейшым у свеце вытворцам чаю матча, і чвэрць яго вырабляецца ў горадзе Тунжэнь, што ў правінцыі Гуйчжоу (Паўднёва-Заходні Кітай), паведаміла «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Каранік прапанаваў выкарыстоўваць «прынцып веласіпеда» для павышэння ролі вучоных

Каранік прапанаваў выкарыстоўваць «прынцып веласіпеда» для павышэння ролі вучоных

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік прапанаваў выкарыстоўваць «прынцып веласіпеда» для павышэння ролі вучоных у грамадстве. Пра гэта ён расказаў журналістам па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае БелТА.


31-я спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш PRODEXPO-2025 завяршае сваю работу

31-я спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш PRODEXPO-2025 завяршае сваю работу

Яна праходзіць у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. Сёлета акрамя беларускіх прадпрыемстваў свае дасягненні і тэхналогіі дэманструюць удзельнікі з Расіі (прадстаўлены 11 рэгіёнаў), Азербайджана, Арменіі, В’етнама, Індыі, Турцыі. Асновай дзелавой праграмы сталі сустрэчы і В2В-перагаворы з прадстаўнікамі гандлёвых сетак Беларусі і Расіі, выстаўку наведваюць замежныя пасольскія дэлегацыі 27 краін. Свае экспазіцыі прэзентавалі 164 удзельнікі.

Мінчанін знайшоў кашалёк і патраціў чужыя грошы на аплату аліментаў і асабістыя патрэбы
208

Мінчанін знайшоў кашалёк і патраціў чужыя грошы на аплату аліментаў і асабістыя патрэбы

На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 47-гадовага гараджаніна, якога абвінавачваюць у здзяйсненні крадзяжу, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю