Навiны
Прэзідэнт: Гэта той час, калі народ усё вырашае
Прэзідэнт коратка папрасіў Андрэя Шведа праінфармаваць аб крымінагеннай сітуацыі ў краіне (кіраўнік дзяржавы рэгулярна атрымлівае гэтую інфармацыю), у цэлым аб выніках работы органаў пракуратуры ў мінулым годзе. Акрамя таго, беларускі лідар пацікавіўся сітуацыяй з карупцыйнымі злачынствамі, меркаваннем пракурорскіх работнікаў аб нядаўняй электаральнай кампанііз пункту гледжання законнасці. Таксама ў Палацы Незалежнасці ішла размова аб тым, ці варта працягваць работу Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў. Абмяркоўвалася падрыхтоўка да нарады з сілавым блокам.
«Сведчанне даверу народа»
На адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі працягваюць паступаць віншаванні з пераканаўчай перамогай на выбарах.
Лукашэнка мае намер стварыць камісію для прапаноў па фарміраванні новага складу ўрада
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер стварыць камісію для выпрацоўкі прапаноў па фарміраванні новага складу ўрада. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з даверанымі асобамі на праведзеных прэзідэнцкіх выбарах, перадае БелТА.
Цэнтрвыбаркам зацвердзіў вынікі прэзідэнцкіх выбараў
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь выбраны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, за кандыдатуру якога прагаласавала 5 136 293 выбаршчыкі, што склала 86,82% — гэта значыць больш за палову грамадзян Беларусі, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з прэм’ер-міністрам Пакістана
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэм’ер-міністра Пакістана Шахбаза Шарыфа адбылася 1 лютага. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Качанава: Рэгіянальнае супрацоўніцтва — адзін з асноўных напрамкаў у Саюзнай дзяржаве
Беларускі бок рыхтуецца да правядзення ΧII Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі. Традыцыйнае мерапрыемства, якое штогод праводзіцца пад эгідай Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу, сёлета пройдзе 25 — 27 чэрвеня ў Ніжнім Ноўгарадзе. Яго тэма — «Моладзь Беларусі і Расіі — нашчадкі Вялікай Перамогі і будучыня Саюзнай дзяржавы».
Галоўчанка: Другі год запар тэмпы росту эканомік краін ЕАЭС перавышаюць сярэднесусветныя
Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка прыняў удзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое прайшло сёння ў Алматы (Казахстан) у пашыраным складзе. Пасля яго завяршэння ён агучыў журналістам яго вынікі. Падрабязнасці — у нашым матэрыяле.
Якая галоўная асаблівасць мінулых выбараў, што краіна чакае ад навукі і як Беларусь будзе падтрымліваць афрыканскіх партнёраў
Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя.
Як часта трэба абнаўляць участковыя камісіі на выбарах?
Эксперы расказалі, як абнавіліся ўчастковыя камісіі на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.