Навiны
У міжнародным конкурсе эстраднай песні «Халі-Хало» ў Наваполацку прымуць удзел 45 юных талентаў
ХХI Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало» пройдзе ў Наваполацку 14-15 лістапада. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Наваполацкім гарвыканкаме.
Belgee X50 — у топе продажаў
Сукупныя продажы гэтага красовера з пачатку 2025 года склалі амаль 8,5 тысячы машын.
Гран-пры «Золата «Лістапада» за найлепшы ігравы фільм прысуджаны паўночна-асецінскай карціне «Паляўнічы»
Менавіта гэты фільм убачылі гледачы пасля закрыцця Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» — такая традыцыя. Але яна не адзіная, якой трымаецца аргкамітэт, таму што сёлета вельмі ўразіла вялікая колькасць гасцей з розных частак свету. Усяго падчас фестывалю дэманстраваліся фільмы з 40 краін. Тое, што Беларусь не абыходзяць увагай прадстаўнікі розных дзяржаў, падкрэслілі прызы і дыпломы, якія атрымалі кінамайстры з Германіі і В’етнама, ЗША і Індыі, Ірана, Японіі, Францыі і Іспаніі, Венесуэлы, Расіі, Кітая...
Урад зацвердзіў парадак устанаўлення статусу грамадзянам, пацярпелым ад катастрофы на ЧАЭС
Падпісана пастанова аб парадку ўстанаўлення статусу грамадзянам, пацярпелым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, і выдачы дакументаў, што пацвярджаюць права на льготы. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
З 10 да 16 лістапада — Тыдзень якасці
«Беларуская якасць — традыцыі, працавітасць, тэхналогіі» — менавіта пад такім дэвізам пройдзе гэты тыдзень, каб прадэманстраваць, што высокія стандарты — вынік мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыкі. Беларусь імкнецца да стварэння канкурэнтаздольных тавараў і паслуг, якія адпавядаюць чаканням як унутранага, так і міжнароднага рынку.
Беларусь плануе знізіць да 2035 года выкіды парніковых газаў не менш чым на 42 % ад узроўню 1990-га
Урад устанавіў чарговы вызначальны на нацыянальным узроўні ўклад Беларусі ў скарачэнне выкідаў парніковых газаў на 2026–2035 гады, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
За кошт уласных рэсурсаў мы эканомім больш за 3 мільёны тон умоўнага паліва
У Беларусі завяршаецца рэалізацыя чарговай дзяржаўнай праграмы ў сферы энергазберажэння. Запланаваныя задачы, як па выніках года, так і за пяцігодку, будуць выкананы, лічыць дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Віталь КРЭЦКІ.
Хакеісты мінскага «Дынама» прымуць аўтсайдара Заходняй канферэнцыі
Хакеісты мінскага «Дынама» 10 лістапада правядуць сёмы запар паядынак на родным лёдзе ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ сезона-2025/26, паведамляе БелТА.
«Купляй сваё»: доля айчынных тавараў расце
Як паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, па выніках 3, 6 і 9 месяцаў 2025 года доля тавараў айчыннай вытворчасці склала 53,5 %; 54,6 % і 54,9 % адпаведна, у тым ліку па харчовых таварах — 74,8 %; 75,8 % і 76,2 %, нехарчовых — 33,3 %; 34,4 % і 35,1 %.
Жыхарка Брэсцкай вобласці пазбавілася грошай, спрабуючы купіць ёлку са скідкай у сацсетках
У Партызанскае РУУС Мінска паступіла паведамленне, што 35-гадовая жанчына стала ахвярай інтэрнэт-ашуканцаў пры спробе купіць навагоднюю ёлку. Пра гэта паведамляе БелТА.